Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Алея знакамітых землякоў

Алею знакамітых землякоў урачыста адкрылі

 на Дзень пісьменства ў Глыбокім

  

Такую колькасць бронзавых бюстаў (8) упершыню адначасова ўсталявалі ў краіне.

"Нам, сучаснікам, прыйшоў час уславіць землякоў, якія унеслі ўклад у гісторыю Беларусі і свету, -пачаў мерапрыемства старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. – Гэтыя людзі зрабілі шмат для адукацыі, асветніцтва і развіцця культуры нашай краіны”.

Затым Аляксандр Косінец нагадаў, што Дзень беларускага пісьменства праходзіць на Віцебшчыне ў пяты раз. Зазначыў, што менавіта гэты рэгіён з’яўляецца калыскай кнігадрукавання і адукацыі. "І ўспамінаючы, напрыклад, Сімяона Полацкага, нельга не адзначыць і глыбоцкіх дзеячаў. Глыбоцкі край багаты на людзей, якія шмат зрабілі для развіцця Айчыны”, – заўважыў старшыня аблвыканкама.

Пра дзеячаў, якім усталявалі бюсты, былі сказаны словы павагі да іх дзейнасці. "Як можна забыць Ігната Буйніцкага – стваральніка першага беларускага тэатра. Эліэзэр Бэн-Ягуда (Эліэзэр Ітцхак Пэрэльман) напісаў сучасны іўрыт, на якім зараз размаўляе ўвесь Ізраіль. Язэп Драздовіч пісаў творы, накіраваныя на шанаванне краіны”, - нагадаў прысутным Аляксандр Косінец.

Ён успомніў словы паэта Алеся Дубровіча, які заклікаў "змагацца за шчаслівае вольнае жыццё”, зазначыўшы, што "зараз такое жыццё прыйшло”. Быў ушанаваны словамі Вацлаў Ластоўскі як першы дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея.

Словы падзякі за памяць да свайго сваяка сказала ўнучка генеральнага канструктара авіяцыйнай тэхнікі Паўла Сухога.

Напрыканцы Аляксандр Косінец заўважыў, што "нам толькі застаецца падысці да бюстаў, зазірнуць ім у вочы і зрабіць ім нізкі паклон, сказаўшы ўсім дзякуй”.

Пад гукі беларускіх гусляў, балалайкі і скрыпкі былі ўскладзены кветкі славутым землякам.

*       Іосіф Корсак – мецэнат, на сродкі якога ў Глыбокім пабудаваны касцёл кармелітаў, Троіцкі касцёл і інш.

*       Язэп Драздовіч - пісьменнік, мастак, фалькларыст, археолаг

*       Ігнат Буйніцкі - заснавальнік айчыннага тэатра

*       Алесь Дубрович - паэт, удзельнік вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі

*       Пётр Казлоў - Герой Савецкага Саюза, генерал-лейтэнант

*       Павел Сухі - двойчы Герой Сацыялістычнай Працы, генеральны канструктар авіяцыйнай тэхнікі галоўнага навукова-даследчага авіяцыйнага цэнтра Савецкага Саюза

*       Вацлаў Ластоўскі - пісьменнік, гісторык, першы дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея

*       Эліэзер Бэн-Ягуда - стваральнік дзяржаўнай мовы іўрыт Рэспублікі Ізраіль

 

Усе навіны па тэме чытайце ТУТ.

Больш фота Дня беларускагаа пісьменства можна ўбачыць ТУТ, вячэрняга горада 1 верасня - ТУТ.

 

Алёна СПІРЫДОН
Фота Сяргея Лескеця

http://kraj.by/belarus/news/den-pismennosti-v-glubokom/

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (09.03.2013)
Просмотров: 2628 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz