Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Благадатны Агонь

На Глыбоччыну прывезлі Благадатны Агонь

 

З благаславення Высокапраасвяшчэнства Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 29 жніўня па 2  верасня праводзілася Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, якая ўжо стала арганічнай састаўной часткай святкавання ў рэспубліцы Дня беларускага пісьменства. Перш, чым трапіць у сталіцу сёлетняга свята – у наш слаўны горад Глыбокае, удзельнікі экспедыцыі пераадолелі ні адну сотню кіламетраў. Гэтае духоўна-асветніцкае паломніцтва было напоўнена мноствам адметных падзей і непаўторных сустрэч.

Па маршруце следавання праходзілі ўрачыстыя мітынгі-сустрэчы,  у храмах, ля капліц і Крыжоў, былі адслужаны Падзячныя малебны і Ліціі, паўсюль да Святыняў ладзіўся Хрэсны ход, Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга асвячаліся сацыяльныя і адукацыйныя ўстановы, помнікі славы і мужнасці, высаджваліся сады Малітвы, у капсулах, вышываных мяшэчках перадавалася зямля для пасадкі дрэўцаў у садзе Малітвы сталіцы Дня беларускага пісьменства.

 

З Непагаснай Лампадай Духоўнасці з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, якую нёс галоўны яе захавальнік, мітрафорны протаіерэй кафедральнага Свята-Духава сабора Сергій Гардун, пад вадзіцельствам Адзігітрыі (Шляхаводнай) цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконы Пакрову Прасвятой Багародзіцы дзевятнаццатая навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарогі да Святыняў” з Мінска праходзіла па наступным маршруце: Святое Поле каля вёскі Загор’е Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці – вёскі станцыя Лясная і Моўчадзь Баранавіцкага раёна – г. Талачын Віцебскай вобласці – г. п. Багушэўск Сенненскага раёна, г. п. Ліёзна – г. п. Езярышча Гарадоцкага раёна – г. п. Ула Бешанковіцкага раёна – г. п. Асвея Верхнядзвінскага раёна.

 

На зямлі Глыбоччыны ўдзельнікаў экспедыцыі першымі сустракалі жыхары Празарок, нашчадкі заснавальніка беларускага тэатра Ігната Буйніцкага. Пасля ўрачыстай сустрэчы-мітынга ўсе Хрэсным ходам кіраваліся ў царкву святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Быў адслужаны Падзячны малебен і перададзены Благадатны агонь на свечкі прыхаджан, адбылася пасадка сада Малітвы, прайшла навукова-асветніцкая канферэнцыя "Заснавальнікі беларускага тэатра Ігнат Буйніцкі і Уладзіслаў Галубок”, тэматычная канцэртная праграма. 

Глыбачане і госці сталіцы дзевятнаццатага рэспубліканскага свята, прысвечанага Дню беларускага пісьменства, сустракаючы Благадатны Агонь ад Гроба Гасподняга, атрымлівалі ні з чым непараўнальныя ўражанні ад Хрэснага хода, пасадкі ў садзе Малітвы 19 маладзенькіх дрэўцаў з падсыпкай зямлі, перададзенай з усіх мясцін экспедыцыйнага маршруту і, канешне ж, ад прысутнасці ў кафедральным саборы Ражджаства Прасвятой Багародзіцы на святочнай Божай Літургіі.


Узвышаныя хвалюючыя пачуцці перапаўнялі сэрцы непасрэдных удзельнікаў Экспедыцыі "Дарога да Святыняў”, сярод якіх былі прадстаўнікі духавенства, вядомыя дзеячы літаратуры і мастацтва, журналісты, педагогі. Пра гэта і сведчыла нязменны кіраўнік, заслужаны работнік культуры нашай краіны, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне”, пісьменніца Ніна Сямёнаўна Загорская.

 

— Мы адчувалі вялікую радасць і дзіўны прыліў сіл, — адказала Ніна Сямёнаўна. – Урачысты малітоўны настрой яднаў нас. Экспедыцыя дала магчымасць убачыць родную Беларусь, адчуць духоўную еднасць народа, у першааснове якой – наша Праваслаўная вера і наша мова.

 

    

А. ВІНІКОВІЧ.

 

Фота Алены АДЭДЭДЖЫ.

 

 

http://vg-gazeta.by/index.php/Культура/
Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (09.03.2013)
Просмотров: 1508 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz