Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Глыбокае 2012г






Дзень беларускага пісьменства 2012 г. - г. Глыбокае

 Глыбокае горад у Віцебскай вобласці. Глыбокае ўпершыню згадваецца  ў 1414 годам, як зямля, што належала  Зяновію Братошычу.

Наступнае згадванне аб Глыбокім ўжо датуецца 1514 г. як цэнтр шляхецкага маёнтка сям'і Зяновічаў, а на процілеглым беразе ракі Бярозаўкі знаходзіўся аднайменны маёнтак, які належаў Корсакам. Тая частка Глыбокага, якой валодаў Корсак, належала Полацкаму ваяводству.

У канцы XVI стагоддзя Крыстаф Зяновіч ў сваёй частцы ўладанняў засноўвае кальвінскі сабор, бібліятэку і школу.   У 1614 г. яго сын будуе касцёл Святога Мікалая.

У іншай частцы Глыбокага Іосіф Корсак у 1639 годзе пачынае ўзводзіць комплекс клештара кармелітаў з касцёлам Успення Багародзіцы. З 1752-1763 года ў горадзе на месцы старых пабудоў будуецца корпус манастыра базыльянаў. А з 1764 па - 1782 гады  ўзводзіцца каменны Троіцкі касцёл.

У Глыбокім, у манастыры кармелітаў, некалі начаваў сам Напалеон Банапарт. І гэта гістарычны факт. Падчас вайны 1812 года з ліпеня па снежань Глыбокае было занята французскімі войскамі, тут былі створаны этапны пункт, буйныя харчовыя склады. Імператар Францыі правёў у горадзе шэсць дзён. Паводле легенды, Напалеон быў так захоплены прыгажосцю тутэйшага храма, што нават параўноўваў яго з Саборам Парыжскай Божай Маці, кажучы, што будзь яго воля, ён паставіў бы іх побач.

У межах горада размешчана некалькі азёр, таму мясцовыя жыхары ганарліва называюць свой горад "Беларускай Венецыяй".

Былы кармеліцкі касцёл і кляштар 17 стагоддзя, цяпер праваслаўны Сабор Раства Багародзіцы, - помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння, адзін з нешматлікіх, які захаваўся як узор ранняга барока ў Беларусі. У храме захоўваецца падораны афонскімі манахамі  абраз Багародзіцы "Дастойна ёсць".

Глыбокае ў апошні час набывае міжнародны статус. Горад і размешчаныя недалёка мястэчкі Мосар і Удзела сталі месцам правядзення міжнароднага фестывалю духоўнага кіно «Магніфікат», дзе дэманструюцца дакументальныя фільмы і тэлепраграмы на духоўную тэматыку.

Побач з горадам знаходзіцца ўнікальны дэндрарыум. Ён быў закладзены ў 1967 годзе і па прыгажосці і багацці флоры сёння саступае толькі Мінскаму Батанічнаму саду: тут сабрана каля 500 відаў раслін усіх кантынентаў. Побач з дэндрарыем знаходзіцца загон для далёкаўсходніх плямістых аленяў, дзе можна назіраць за гэтымі жывёламі.

На Глыбоччыне свята берагуць і памнажаюць спадчыну, якую пакінулі вялікія асветнікі зямлі беларускай, такія вядомыя нашы землякі: Ігнат Буйніцкі - заснавальнік нацыянальнага беларускага тэатра; Тадэвуш Даленга-Мастовіч - беларуска-польскі пісьменнік, сцэнарыст, кінарэжысёр; Язэп Драздовіч - мастак, археолаг, жывапісец, паэт; Вацлаў Ластоўскі - акадэмік, палітык, гісторык, літаратар, кіраўнік першага беларускага ўрада.

У глыбоцкім краі, як ні ў якім іншым кутку Прыдзвіння, кіпіць літаратурная жыццё, нараджаюцца новыя творы, выдаюцца кнігі масцітых мясцовых пісьменнікаў. Сення  ў раёне жывуць і працуюць члены Саюза беларускіх пісьменнікаў - Галіна Сутула, Марыя Баравік, а таксама члены Саюза пісьменнікаў Беларусі - Алесь Жыгуноў, Уладзімір Сауліч і Ганна Зінкевіч.

У яркім сузор'і літаратурна-паэтычных талентаў Глыбоччыны значацца такія імёны, як Ганна Пяткевіч, Таццяна Ломаш, Зоя Наваенка, Валянціна Бахір, Валянціна Марговіч, Міхаіл Осіпаў і многія іншыя.

З глыбокай падзякай і павагай мы гартаем зборнікі вершаў Віталя Гарановіча  і Тамаша Ляшонка і чытаем іх змястоўныя творы, напоўненыя жыццёвай мудрасцю і прыгажосцю.

У 2012 годзе нацыянальнае свята Дзень беларускага пісьменства  адзначалі 2 верасня ў горадзе Глыбокае.

Дзень беларускага пісьменства  адбыўся ў Год кнігі, таму свята  стала запамінальным.

Информация на русском языке

Information in English

Information en français

Informationen in deutscher Sprache

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (30.03.2012)
Просмотров: 3792 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 5.0/8
Всего комментариев: 1
1 Марыя  
0
Цудоўны сайт!

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz