Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Язэп Драздовіч

Язэп Драздовіч

Язэп Драздовіч -нарадзіўся 1 кастрычніка 1888 года ў засценку Пунькі ў сям’і збяднелага шляхціца – арандатара. У два гады застаўся без бацькі, яго і пяцёра братоў выхоўвала маці Юзэфа, неўзабаве сям’я засталася без зямлі і дома. Вучыўся ў прыватнай настаўніцы, пасля скончыў Віленскую школу малявання (1908). У 1910 – 1914 служыў у арміі, дзе скончыў фельчарскія курсы, у 1-ю сусветную вайну – на Заходнім фронце. Пасля звальнення з арміі з-за стану здароўя жыў у сваякоў на Дзісеншчыне ў фальварку Лявонаўка каля в. Германавічы, пасылаў у «Нашу Ніву» артыкулы пра клопаты хлебаробаў-землякоў.

У 1919 працаваў у Беларускім літаратурна-выдавецкім аддзеле пры Камісарыяце асветы БССР. У 1919 – 1920 у Мінску: мастак-дэкаратар у «Беларускай хатцы», Беларускім дзяржаўным тэатры; у 1919 арганізаваў культурна-асветніцкае таварыства «Заранка», якое адкрывала школы, аматарскі тэатр, бібліятэку; выкладаў малюнак у беларускай гімназіі і жаночай прагімназіі, супрацоўнічаў з літаратурнымі выдавецтвамі як ілюстратар. Пасля вяртання на Дзісеншчыну, якая паводле Рыжскага дагавора (1921) адышла да Польшчы, у 1921 – 1924 – кааператар, у 1921 – 1922 спрабаваў арганізаваць на радзіме беларускія школы. У 1924 – 1926 выкладаў маляванне ў Глыбоцкай польскай школе, актыўна супрацоўнічаў з ТБШ. Працаваў у Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны. У 1926 – 1927 супрацоўнічаў у сатырычным часопісе «Маланка». У 1927 заснаваў мастацкую студыю пры Віленскай беларускай гімназіі. У 1927 – 1929 выкладаў маляванне ў Навагрудскай беларускай гімназіі, вёў работу па зборы экспанатаў для Віленскага беларускага музея. У 1931 – 1939 – вандроўны мастак. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР вучыўся на настаўніцкіх курсах і ў 1940—1941 працаваў настаўнікам малявання і батанікі ў Глыбокім і Лужках. Памёр Я. Драздовіч у Падсвільскай бальніцы 15 верасня 1954. У музеі народнай творчасці, што створаны ў мясцовай сярэдняй школе размешчаны яго карціны, дываны, графічныя работы, матэрыялы пра жыццё і творчасць майстра. Пахаваны ён на могілках паміж вёскамі Ліпляны і Малыя Давыдкі. У 1982 на магіле ўстаноўлена стэла з барэльефам «вечнага вандроўніка» (скульптар А. Шатэрнік).

Кола інтарэсаў Язэпа Драздовіча было надзвычай шырокім: гісторыя, археалогія, этнаграфія, літаратура, астраномія. Ён запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў народную лексіку Дзісеншчыны і Піншчыны, склаў зборнік «Песні Дзісеншчыны». Пісаў вершы, прозу, вёў дзённікі. У 1923 у Вільні была надрукаваная першая частка яго аповесці «Вар’ят без вар’яцтва». Большасць яго твораў, у т.л. паэма «Трызна мінуўшчыны», прысвечаная старажытнай Полаччыне, і гістарычная аповесць «Гарадольская пушча», апавяданне «Сон Гараноса» з яго ілюстрацыямі засталіся ў рукапісах. Падзеі ў аповесці «Гарадольская пушча» адбываюцца на роднай яму Дзісеншчыне ў 13 ст. У Вільні пад псеўданімам Я. Нарцызаў выдаў кніжку «Пабрацімцы і вялікая шышка» (1923). У Свіры, пазней у родных мясцінах праводзіў археалагічныя даследаванні. У ненадрукаванай працы «Дзісенская дагістарычная старына» апісаў 30 археалагічных помнікаў. Адкрыў некалькі стаянак каменнага і бронзавага вякоў, шмат каменных крыжоў, сабраў калекцыю каменных сякер. У выніку археалагічных пошукаў напісаў працу «Дзе знаходзяцца Дудуткі і Гародня». Дзённікі Я. Драздовіча, якія ён вёў у 1930 – 1950-я, надрукаваны ў 1991 («Маладосць» № 5-12). Аўтар навукова-папулярнай брашуры па астраноміі «Нябесныя бегі» (1931). Але найбольш Я. Драздовіч вядомы як мастак.

Першыя малюнкі Я. Драздовіча – «Трызна мінуўшчыны», «Брама будучыні» зробленыя ў 1907 пад уплывам М. Чурлёніса. Сімвалічны сэнс мелі і зробленыя мастаком вокладкі «Беларускага календара на 1910», кнігі К. Буйло «Курганная кветка» (1914), «Школьнага спеўніка» А. Грыневіча (1920), і інш. З самага пачатку сваёй творчай дзейнасці выкарыстоўваў гістарычныя рэаліі і матывы. Намаляваў у рэалістычным характары серыю графічных краявідаў «Дзісеншчына» з сялянскімі сядзібамі і палеткамі, у карцінах гэтай серыі мастак даў паэтычны вобраз роднага краю («Стадолішча», «Вёска Лаўрынаўка», «Гараватка», «Пунькі», «Александрыя», «Стары вадапуск», «Над Дзісёнкай» і інш.). У кан. 1910 – пач. 1920-х графічныя серыі «Старажытны Мінск», «Заслаўе», «Старажытная будоўля на Беларусі», «Вежа Празор», «Мінск, Высокае месца», «Месца ўпадзення Нямігі ў Свіслач». Графічныя малюнкі Я. Драздовіча ўпрыгожылі падручнік геаграфіі А. Смоліча. На мяжы 1910 – 1920-х зрабіў графічныя партрэты полацкіх і смаленскіх князёў, у т.л. Усяслава Чарадзея, жывапісныя карціны «Спаленыя сядзібы», «Усяслаў Чарадзей у парубе пад палатамі кіеўскага князя», «Пагоня Ярылы», альбом графікі «Глыбокае». У гэты час Я. Драздовіч склаўся як мастак гістарычнай тэмы. У 2-й пал. 1920-х стварыў вялікія графічныя серыі (па 14 – 16 лістоў) «Глыбокае», «Піншчына», «Мір», «Любча», «Шчорсы», «Навагрудак і Навагрудчына», «Ліда», «Крэва», «Гальшаны», «Баруны», «Трокі», «Меднікі», «Кушляны», «Жупраны», прысвечаныя гарадзішчам, замкам і культавым збудаванням, жывапісныя партрэты Ф. Скарыны і Ф. Багушэвіча. У гэты час шмат вандраваў па Дзісеншчыне, Піншчыне, дзе рабіў графічныя замалёўкі, збіраў этнаграфічныя матэрыялы для «Беларускага этнаграфічнага слоўніка». У 1927 і 1-й пал. 1940-х напісаў некалькі карцін і акварэлей, прысвечаных Ф. Скарыне. Па матывах «Слова пра паход Ігаравы» напісаў карціну «Песня Баяна». У 1940 – 1946 натхнёны гераічнай барацьбой народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны вяртаецца да матываў мінулага – карціны «Палачане выганяюць князя», «Усяслаў Чарадзей пад Гародняй», «Пярсцёнак Усяслава Чарадзея». Я. Драздовіч – пачынальнік (у пач. 1930-х) касмічнай тэмы ў выяўленчым мастацтве: серыі «Жыццё на Марсе», «Артаполіс», «Жыццё на Венеры» (1931), «Жыццё на Сатурне» і «Жыццё на Месяцы» (1932), «Космас» (1940). Маляваў насценныя дываны, адметныя арыгінальнай пабудовай кампазіцыі (сюжэтны малюнак у цэнтры з расліннай абмалёўкай). Працаваў у галіне скульптуры: бюст Ф. Скарыны (1916), «Плач Гарыславы» (выява полацкай княжны Рагнеды, 1916), партрэты-барэльефы М. Машары, А. Грыневіча, Я. Пачопкі, сваёй маці.

 

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (10.03.2013)
Просмотров: 2252 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz