Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Хойнікі 2010г






Дзень беларускага пісьменства 2010 г. - г. Хойнікі

Хойнікі - горад у Беларусі, цэнтр Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Размешчаны за 105 км ад Гомеля і 58 км ад Мазыра.

Хойнікі маюць старажытную і багатую гісторыю. У Вялікім Княстве Літоўскім з 16 стагоддзя Хойнікі вядомыя як вёска так званага Брагінскага графства. У розны час знаходзіліся ў валоданні Вішнявецкіх, Шуйскіх, Прозараў.

Хойніччына - радзіма народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. Ён нарадзіўся ў 1921 годзе ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна. Дасягненнем усёй беларускай літаратуры сталі раманы пісьменніка з цыкла "Палеская хроніка" - "Людзі на балоце", "Подых навальніцы", "Завеі, снежань". Творы Івана Мележа перакладзены на многія мовы свету. У вёсцы Глінішча адкрыты літаратурны музей пісьменніка.

У 2010 годзе ў Хойніках прайшло нацыянальнае свята Дзень беларускага пісьменства, дзе адбылася цырымонія адкрыцця скульптурнай кампазіцыі "Па старонках твораў Івана Мележа ".

Хойніцкая зямля дала Беларусі празаіка Барыса Сачанку, паэта Міколу Мятліцкага і паэтку Алу Канапельку.

У Дзень беларускага пісьменства 5 верасня ў Хойніках стартавала Рэспубліканская акцыя "Чытаем па-беларуску".

Быў адкрыты комплекс "Сядзібны дом" - архітэктурнага помніка ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя ў стылі неакласіцызму. У ім разгарнулася экспазіцыя Хойніцкага краязнаўчага музея. У сядзібе на пленэры "Хойніччына сучасная" можна было пазнаёміцца ​​з творамі сучасных мастакоў.

Информация на русском языке

Information in English

Information en français

Informationen in deutscher Sprache


Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (30.03.2012)
Просмотров: 2232 | Рейтинг: 5.0/3
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz