Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

У Глыбокім прайшло ўшанаванне людзей

У Глыбокім прайшло ўшанаванне людзей, якія асабліва вызначыліся

ў падрыхтоўцы да Дня пісьменства

 

У чацвер (14.09.2012 г.)  сабралася шмат людзей у гарадскім Доме культуры. Пасля напружанага  працоўнага дня кіраўніцтва раёна сюды запрасіла для ўшаноўвання тых, хто ўнёс найбольшы ўклад у падрыхтоўку і правядзенне Свята беларускага пісьменства ў Глыбокім. Больш трохсот чалавек атрымалі Ганаровыя граматы райвыканкама, падзячныя лісты старшыні райвыканкама, падарункі.

А пачалася дзея з невялічкага падарожжа ў дзень, які ўпісаны ў гісторыю Глыбоччыны – у дзень правядзення свята беларускага пісьменства. Кожны год у раёне праводзіцца шмат розных мерапрыемстваў, але свята такога маштабу  на Глыбоччыне адбылося ўпершыню. Доўга мы яго чакалі, шчыра да яго рыхтаваліся. 

Першым на сцэну запрасілі кіраўніка раёна Алега Морхата, на плечы якога лёг асноўны цяжар падрыхтоўкі да свята. Удзельнікі народнага тэатра фальклору "Цярэшка”  у песні і танцы славілі  старшыню райвыканкама, чалавека творчага, натхнёнага, ініцыятыўнага, які заўсёды клапоціцца аб тым, каб чалавеку жылося лепш, лепш працавалася і адпачывалася.  У адрас Алега Віктаравіча  цёплыя словы сказалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Сямчонак,  старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў дзяржаўных  і іншых устаноў Уладзімір Мядзелец, старшыня райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Аліна Капшуль. 
Узрушаны водгукамі аб прайшоўшым свяце, якія выказалі  гасці і калегі па працы, Алег Віктаравіч звярнуўся да ўсіх прысутных.

—Прыемна тое, што мы на справе паказалі, на што здатныя, — зазначыў кіраўнік раёна. —  Задуманае здзейснілася і самае важнае, каб людзей аб’ядноўвалі святы. Удзячны Кіраўніку нашай  краіны за тое, месцам правядзення нацыянальнага свята Дня пісьменства стала ў гэтым годзе Глыбокае,  старшыні нацыянальнага арганізацыйнага  камітэта па падрыхтоўцы да свята Анатолю Тозіку, губернатару  вобласці Аляксандру Косінцу за падтрымку,  міністэрствам і ведамствам,   усім тым, хто нашы задумкі ўвасобіў у жыццё. Сёння  ў мяне прыемная місія: сказаць словы падзякі за работу асабіста кожнаму з прысутных у гэтай зале.
Цырымонія ўзнагароджвання доўжылася каля двух гадзін. На сцэну  ўзнімаліся прадстаўнікі прамысловасці і сельскай гаспадаркі, адукацыі і культуры, жыллёва-камунальнай, дарожнай і будаўнічай сферы, работнікі дзяржустаноў, члены райвыканкама, работнікі энергетычнай і паліўнай сферы раёна, сувязі, сілавых структур, прадстаўнікі аховы здароўя, гандлю, банкаўскай справы, сродкаў масавай інфармацыі, грамадскіх фарміраванняў, мясцовых органаў улады, прыватнага бізнесу – больш 300 чалавек.

 

Старшыня райкама прафсаюзаў дзяржаўных і іншых устаноў Аліна Капшуль адзначана  нагрудным знакам за заслугі па развіцці прафсаюзнага руху.

На свяце ўшаноўваліся  нашы шчырыя памочнікі з суседняга Шаркаўшчынскага раёна.

Сярод гасцей мерапрыемства быў і старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Цылеў. Ад імя федэрацыі прафсаюзаў  за значны ўклад у падрыхтоўку да свята ён  уручыў Ганаровыя  граматы і падарункі працоўным калектывам меліявадгаса, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прыватнага унітарнага прадпрыемства "Глыбоцкая ПМК”,  шэрагу кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
На працягу ўсяго вечара ў зале гарадскога Дома культуры не змаўкалі авацыі. Прысутныя шчыра падтрымлівалі апладысментамі ўсіх, хто ўзыходзіў на сцэну. Пазней такімі ж апладысментамі дзякавалі ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці,  якія  падарылі шмат прыемных імгненняў сваімі  выступленнямі.
Вечар-ушанаванне прайшоў  у атмасферы ўрачыстасці і добрага настрою. Які, хочацца спадзявацца, паўплывае на далейшую работу кожнага з нас.



Ганна КАПШУЛЬ.

Фота Алены Адэдэджы.

http://vg-gazeta.by/

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (10.03.2013)
Просмотров: 1496 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz