Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Дзень беларускага пісьменства










                                     

Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам. Ён праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 " Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".

 У аснову канцэпцыі Дня беларускага пісьменства пакладзена ідэя прапаганды здабытку айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый Беларусі. Свята дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг , газет і часопісаў.

Невыпадкова і тое, што Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура - тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.

Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Паспеўшы стаць традыцыйным, свята прайшло па знакамітых цэнтрах беларускай асветы, сярод якіх Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы.

Сталіцай Дня беларускага пісьменства ў 2012 годзе стаў горад Глыбокае.

Информация на русском языке:

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (29.03.2012)
Просмотров: 7332 | Теги: День белорусской письменности | Рейтинг: 4.9/109
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz