Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

У Глыбокім завяршыўся "Вішнёвы фестываль"

У Глыбокім завяршыўся "Вішнёвы фестываль"


Закончыўся "Вішнёвы фестываль”, і на душы стала  сумна. Нібыта ты развітаўся з блізкім, дарагім табе чалавекам, без  якога ўжо не ўяўляеш сабе свой заўтрашні дзень. Але ёсць спадзяванне, што ростань гэта часовая, яна не назаўсёды, і "Вішнёвы фестываль” у наступным годзе зноў запросіць нас на свае канцэртныя пляцоўкі, на вуліцы і плошчы роднага Глыбокага.

                                
    Урокі фестывалю нам яшчэ прыйдзецца асэнсоўваць, але ўжо сёння хачу сказаць наступнае: на маю думку, у нечым наш фестываль быў падобны на "Славянскі базар” у Віцебску -- гэтакі базар у мініяцюры: гасцей з усяго свету – мноства, мерапрыемстваў – столькі ж, песень, што прагучалі з галоўнай сцэны фестывалю, -- лічыць не злічыць. І пераможцаў розных конкурсаў  таксама было шмат. Вось толькі колер нашага свята, у адрозненне ад васільковага ў Віцебску, быў вішнёвы. Згадзіцеся,таксама прыгожы колер.


    Вішні, якая ўжо даўно сталі брэндам Глыбокага, ўслаўлены на фестывалі з цеплынёй, з любоўю, як і глыбачане, якія садзяць сады, кветкі, упрыгожваюць наш горад, клапоцяцца пра яго заўтрашні дзень.

    Менавіта пра гэта гаварыў на закрыцці фестывалю старшыня райвыканкама Алег Морхат. Ён выказаў словы глыбокай удзячнасці арганізатарам свята, усім яго удзельнікам, шматлікім гасцям, якія ў фестывальныя дні адкрывалі для сябе такі цудоўны вішнёвы гарадок, як Глыбокае.

     Апошні дзень фестывалю быў багаты на цікавыя мерапрыемствы: конкурс падворкаў, свята кветак, "Вішнёвыя вяселлі”, выставы вырабаў народных майстроў Глыбоччыны і шмат што іншае.

    У апошні дзень былі падведзены і вынікі фестывалю. Усіх, каму былі ўручаны ўзнагароды, назваць у невялічкім артыкуле проста немагчыма, таму называем толькі ўладальнікаў першых месцаў. Гэта калектыў Глыбоцкай дзіцячай  школы мастацтваў  імя Язэпа Драздовіча -- за прадстаўленыя работы на вернісаж "Вішнёвая мяцеліца”; фотакарэспандэнт раённай газеты "Веснік Глыбоччыны” Алена Адэдэджы -- за фотаздымкі вішнёвай тэматыкі. Лепшым  падвор’ем  прызнана падвор’е адкрытага акцыянернага таварыства "Глыбоцкі мясакамбінат”. За лепшую кампазіцыю з кветак першым месцам уганараваны калектыў Глыбоцкай раённай гімназіі. У індывідуальным конкурсе сярод кветкаводаў на лепшую кампазіцыю сімпатыі журы былі аддадзены рабоце Алы Жук. Лепшым вішнёвым тортам прызнаны торт, які прадставілі на конкурс глыбачане Мікалай і Галіна Перапечкі.

 

     Варта сказаць таксама пра ўзнагароды, уручаныя на галоўнай сцэне свята Сцепанідзе Лупач з вёскі Дзеркаўшчына і Марыне Хрол з Мацюкова, якія праславіліся ў рэспубліцы выпечкай жытнёвага хлеба і прыгатаваннем нацыянальнай стравы "Масляны баран”. Госці фестывалю былі прыемна ўражаны тым, што на Глыбоччыне так шануюцца і развіваюцца народныя традыцыі.
Бадай, самым вясёлым мерапрыемствам на закрыцці фестывалю стаў аўкцыён па продажы кавалачка самага вялікага вішнёвага пірага, спечанага спецыяльна да свята. Вішнёвая Каралева Святлана Дзякун  і "цярэшкавец” Барыс Заяц, вядучыя развітальнай імпрэзы, не чакалі такой актыўнасці ад гледачоў: імгненна выстраілася чарга на сцэну, і за хвіліну-другую вішнёвы пірог быў прададзены. А выручаныя  грошы? А грошы, па словах вядучага, пойдуць на набыццё саджанцаў для новага вішнёвага саду, каб наш горад стаў з часам найпрыгажэйшым горадам  у Беларусі - горадам-садам.
...Закончыўся "Вішнёвы фестываль”.  Але не будзем сумаваць, сябры: фестываль – з намі,  фестываль – гэта надоўга.

    

   За летам восень просіцца ў радок,

   А хочацца пабачыць саду квецень.

   Глыбокае – вішнёвы гарадок,

   Вясновы самы на усёй планеце.


   Цвітуць сады, і ружавее даль,

   Іпачуццём ты поўнішся высокім:

   Запросіць нас "Вішнёвы фестываль”

   Праз год ізноў сустрэцца у Глыбокім.

 


                                             

http://vg-gazeta.by/

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (11.08.2013)
Просмотров: 1557 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz