БРСМ падрыхтуе спецыяльную
маладзёжную праграму
да Дня беларускага пісьменства ў Быхаве
БРСМ падрыхтуе спецыяльную
маладзёжную праграму да Дня беларускага пісьменства ў Быхаве, паведаміў
сакратар ЦК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Зміцер Варанюк.
Напярэдадні Дня беларускага
пісьменства жніўня 31 пройдзе «ДАНС Батлейка», дзе будуць гучаць беларускія
хіты і рэміксы на іх. Таксама сваімі
сэтамі удзельнікаў танцавальнай вечарыны парадуе пераможца конкурсу БРСМ «Бітва
дыджэяў» DJ Vlasov.
Насычаную праграму
мерапрыемстваў моладзь падрыхтавала гасцям і жыхарам Быхава 1 верасня. На
інтэрактыўнай пляцоўцы «Жывая кніга» актывісты БРСМ плануюць устанавіць макет
кнігі, на старонках якой кожны жадаючы зможа напісаць сімвалічным пяром свае
пажаданні жыхарам Быхава, а таксама сталіцы Дня беларускага пісьменства 2014
года. Імправізаваная творчая майстэрня адкрыецца на пляцоўцы «боды-арт».
Праграму свята працягне конкурс «Колер сучаснасцi», удзельнікі якога
паспрабуюць адлюстраваць асаблівасці развіцця беларускай пісьменнасці на
палотнах вышынёй у чалавечы рост. Завершыцца святочны вечар канцэртам маладых
выканаўцаў.
http://bykhov.gov.by
|