Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Вацлаў Ластоўскі

Вацлаў Ластоўскі


Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі (27 кастрычніка (8 лістапада) 1883, засценак Калеснікаў Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай

 вобласці — 23 студзеня 1938, Саратаў, НКУС. Псеўданімы і крыптанімы: Власт; Wlast; Юры Верашчака; Ласт; В.Ласт.; Уласт; Арцём Музыка; Пагашчанін;

 Сваяк; Ю.Сулімірскі; Veritatis; Miles; Peregrinus; В.В…; В-…; В. Л.; В.Л-скі; В-т; Л.; Ю. В.) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, 

літаратуразнавец, этнограф.

 

Біяграфія

У 1902 уступіў у Польскую сацыялістычную партыю ў Літве. У 1904—1905 слухаў лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце. З 1906 у Рызе, дзе займаўся 


самаадукацыяй, далучыўся да мясцовага беларускага руху. У 1906—1908 член БСГ.


З сакавіка 1909 у Вільні. У 1909—1914 рэдакцыйны сакратар газеты «Наша ніва». Рэдагаваў часопісы «Саха» (1912), «Беларускі сцяг» (1922), газету «Гоман»


 (1916—1917). Выступіў ініцыятарам шырокай дыскусіі пра шляхі развіцця, творчы метад, кірунак і стыль беларускай літаратуры, у якой прынялі ўдзел Я. 


Купала, М. Гарэцкі, Л. Гмырак.


У час Першай сусветнай вайны заставаўся ў Вільні. У студзені 1915 разам з В. Святаполк-Мірскім, І. Луцкевічам і А. Луцкевічам падпісаў зварот да нямецкіх 


акутіацыйных улад аб выданні беларускіх газет. Кіраваў віленскай «Беларускай кнігарняй» і Беларускім выдавецкім таварыствам, курыраваў выданне 


школьных падручнікаў, сам удзельнічаў у іх напісанні. Уваходзіў у кіраўніцтва партыі «Хрысціянская злучнасць» (1915). Адзін з аўтараў «Мемарандума 


прадстаўнікоў Беларусі», у якім адстойваў права беларускага народа на нацыянальна-дзяржаўнае развіццё і які быў прадстаўлены на міжнароднай 


канферэнцыі ў Лазане (Швейцарыя, 1916). У 1918-19 член Віленскай беларускай рады, у сакавіку 1918 кааптаваны ад яе ў склад Рады БНР. Удзельнічаў у 


абвяшчэнні незалежнасці БНР. У лістападзе 1918 увайшоў у склад Літоўскай Тарыбы. У канцы 1918 узначаліў Беларускае прадстаўніцтва пры Літоўскай 


Тарыбе, потым беларускі аташэ пры літоўскім пасольстве ў Берліне.


3 1919 член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). У снежні 1919 узначаліў Кабінет міністраў Народнай рады БНР. Арыштаваны


 польскімі ўладамі 17 снежня 1919; вызвалены ў лютым 1920; пераехаў у Рыгу, потым у Коўна. Разам з Т. Грыбам, К. Дуж-Душэўскім, А. Цвікевічам і інш.


 ўвайшоў у Камітэт загранічных груп Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Удзельнічаў у арганізацыі антыпольскага партызанскага руху. 


Пасля падпісання папярэдніх умоў міру паміж Савецкай Расіяй і Польшчай (кастрычнік 1920) у афіцыйным пасланні мірнай канферэнцыі ў Парыжы 


прасіў краіны Антанты аказаць дапамогу ўраду БНР. 20 кастрычніка 1920 на беларускай канферэнцыі ў Рызе пад кіраўнінтвам В. Ластоўскага 


створаны блок беларускіх партый для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь. У сувязі з


 разыходжаннямі па пытаннях тактыкі Камітэта замежных груп і ЦК БПС-Р (П. Бадунова, Я. Мамонька) на з'ездзе БПС-Р у Мінску ў снежні 1920 


выключаны з партыі беларускіх эсэраў, якія на савецкай тэрыторыі ў гэты час падтрымлівалі савецкую ўладу. Удзельнік Першай Усебеларускай 


канферэнцыі ў Празе (верасень 1921), якая прызнала ўрад Луцкевіча адзіным законным беларускім урадам. У 1920-23 з дыпламатычнымі місіямі


 наведаў Бельгію, Германію, Ватыкан, Італію, Чэхаславакію, Францыю, Швейцарыю і інш., выступаў за правы беларускага народа, асабліва ў Заходняй


 Беларусі. 20 красавіка 1923 падаў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра БНР. Працаваў у Міністэрстве беларускіх спраў у Літве.


У 1923—1927 выдаваў часопіс «Крывіч», надрукаваў некалькі падручнікаў. Узначальваў «Камітэт 400-летняга юбілею беларускага друку: 1525—1925»


 (разам з К. Дуж-Душэўскім, А. Ружанцовым). Быў старшынёй Сувязі нацыянальна-дзяржаўнага вызвалення Беларусі, ад імя якой выступаў за 


выкарыстанне беларускай мовы ў богаслужэннях. Запрошаны Інбелкультам на акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі 


(лістапад 1926), на якой абраны старшынёй Графічнай камісіі І выступіў прыхільнікам кірылічнага шрыфту. Пад націскам неспрыяльных абставін 


(літоўскі ўрад адмовіўся фінансаваць выданне «Крывіча» і Беларускі цэнтр у Коўне, палітычны пераварот 17 снежня 1926 у Літве у красавіку 1927 


пераехаў у БССР.

Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, загадчыкам кафедры этнаграфіі пры Інбелкульце, не маючы нават сярэдняй адукацыі. З 1928 акадэмік 


БелАН. Быў неадменным сакратаром Інбелкульта. Рэдагаваў «Працы кафедры этнаграфіі», працаваў у «Камісіі жывой беларускай мовы», уваходзіў у 


«Камісію па ахове помнікаў старасвтечыны ў БССР». Арганізоўваў этнаграфічныя экспедыцыі ў розныя рэгіёны Беларусі, у час адной з іх знойдзены Крыж 


Ефрасінні Полацкай.


Пастановамі СНК БССР 20 лістапада 1929 вызвалены з пасады сакратара Беларускай АН. 21 ліпеня 1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза


 вызвалення Беларусі». Утрымліваўся ў турмах Масквы і Мінска. Пастановай Калегіі ДЦПУ СССР 10.4.1931 высланы на 5 гадоў у Саратаў. 6 снежня


 1930 пазбаўлены звання акадэміка. Фармальнай прычынай стала публікацыя артыкула Я. Станкевіча «Дыспалаталізацыя і ў беларускай мове» (1928)


 у «Запісках аддзела гуманітарных навук», выдадзеных Інбелкультам. Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 высланы на 5 гадоў у 


Саратаў. Працаваў загадчыкам аддзела рэдкіх рукапісаў біблітятэкі Саратаўскага універсітэта. Паўторна арыштаваны 20 жніўня 1937. Ваеннай 


калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23 студзеня 1938 прыгавораны да расстрэлу «як агент польскай разведкі і ўдзельнік нацыянал-фашысцкай 


арганізацыі». Па першым прысудзе рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988; па другім — 16 верасня 1958. Адноўлены ў званні акадэміка АНБ у 1990.



У палітыцы

У публіцыстыцы, асабліва ў нашаніўскіх артыкулах «Сплачвайце доўг» (1913), «Па свайму шляху!» (1914), выступаў супраць рэвалюцыйна-


дэмакратычнага кірунку ў літаратуры. Ставіў нацыянальныя інтарэсы вышэй за класавыя, лічыў нацыянальную праблему найважнейшай у гісторыі. 


Адмаўляў канцэпцыю адзінства гістарычных лёсаў Расіі і Беларусі, непрыхільна ставіўся да марксізму.

 

У навуцы

У 1910 годзе Вацлаў Ластоўскі выдаў «Кароткую гісторыю Беларусі» — першую кнігу, у якой была спроба абгрунтаваць беларускі характар Вялікага 


княства Літоўскага. Канцэптуальна абагульніў вядомыя факты пра мінулае Беларусі з погляду ўласна-нацыянальнай гісторыі (падзеі даведзены да 


1905). У «Нашай ніве» ў рубрыцы «3 нашай мінуўшчыны» і ў газеце «Гоман» змясціў шэраг артыкулаў па гісторыі Беларусі. Некаторыя з іх склалі 


асобнае выданне «Калісь і цяпер: Гістарычна-грамадзянскія нарысы» (Вільня, 1918). У пач. 1920-х г. працаваў над «Нарысамі беларускай гісторыі», 


якія па сутнасці ўяўляюць сабой першую беларускую энцыклапедыю гісторыі Беларусі і складзены з розных тэрмінаў і паняццяў з беларускай 


мінуўшчыны (машынапісны экзэмпляр захоўваецца ў Аддзеле рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі АН Літвы). Даследаваў старажытна-


беларускую літаратуру, гісторыю і паходжанне назвы Беларусь. У 1924 годзе надрукаваў «Падручны расійска-крыўскі слоўнік», які акрамя асноўнага 


лексічнага масіву ўключаў: руска-беларускі слоўнік асабовых імён «Крыўскі (беларускі) іменьнік»; слоўнік тэрмінаў арніталагічных «Назовы птахаў» і 


батанічных — «Іменьнік расьцін». У слоўніку беларускай вайсковай тэрміналогіі «Вайсковая каманда» апроч народнай лексікі прапаноўваў шмат 


уласных лексічных вынаходак і да добрага, сапраўднага матэрыялу дадаў шмат выдуманага, і, паводле думкі Я. Станкевіча, выдуманага несістэмна.


 Апрацаваў разам з Т. Іваноўскім, К. Дуж-Душэўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. У 1925 апублікаваў «Летапісца Вялікага княства 


Літоўскага і Жамойцкага» паводле спісу Рачынскага. У 1926 годзе пабачыла свет галоўная праца Ластоўскага — манументальная «Гісторыя 


беларускай (крыўскай) кнігі. Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца X да пачатку XIX стагодзьдзя», у якой прыводзіліся цытаты на старабеларускай 


мове са шматлікіх старажытных кніг і рукапісаў. Публікацыя ўяўляе сабой агляд «звыш 1000 важнейшых рукапісных кніг, грамат, старадрукаваных кніг з 


пачатку зараджэння беларускага пісьма (X ст.) аж да XIX ст.» Пасля пераезду ў БССР В. Ластоўскі апрацаваў разам з М. Шчакаціхіным «Праваднік па 


аддзеле сучаснага беларускага малярства і разьбярства» (1929), распачаў вялікую працу «Матэрыяльная культура Беларусі», якая ахоплівала 


перыяд ад XVI да XX ст.



В. Ластоўскі выставіў тэзіс ад тоеснасці крывіцкай (т.ч., Полацкай) і беларускай дзяржаўнасці, адзін з найбольшых прапагандыстаў назвы «Крывія» для


 Беларусі і «крывіцкая» для беларускай мовы. Перыядызацыя гісторыі Ластоўскага, нягледзячы на кампіляцыйны характар яго «Кароткай гісторыі»,


 лічыцца ў радзе момантаў больш дасканалай за пазней прапанаваную У. Ігнатоўскім і прынятую за афіцыйную аснову. Прыхільнік канцэпцыі «залатога


 веку». Шмат увагі ўдзяляў этнаграфіі, м.інш., лічыў племя волатаў старадаўнімі продкамі беларусаў.


Выступаў за ўлік і асваенне ў беларускай мове не толькі сучаснага народнага, але і гістарычнага старабеларускага досведу. Таксама меркаваў, што


 пісанне мяккага знаку ў беларускай арфаграфіі карэніцца ў польскай арфаграфічнай практыцы. Падтрымліваў праект Я. Лёсіка на акадэмічнай 


канферэнцыі (1926), адзначаючы, што тарашкевічава азбука фактычна русіфікуе вымаўленне беларускіх ётаваных галосных.



Член-карэспандэнт Украінскай акадэміі грамадазнаўства ў Празе (1926), акадэмік АН Беларусі (1928).



Літаратурная творчасць

Друкаваўся з 1909 (псеўд. Власт, Юры Верашчака, Арцём Музыка, Сваяк, Палачанін, Ю. Сулімірскі і інш.). Аўтар гістарычнай аповесці «Лабірынты» 


(1923), сцэнічнага эпізода з жыцця Ф. Скарыны («Адзінокі», 1923). Складаў чытанкі для дзяцей. Апрацоўваў гістарычныя легенды. Аўтар апавяданняў,


 артыкулаў пра С. Палуяна, П. Багрыма, Ц. Бычкоўскага, К. Каліноўскага, В. Цяпінскага і інш., успамінаў пра М. Багдановіча, Я. Купалу, «нашаніўскі 


перыяд». Перакладаў з рускай (А. Талстой), англійскай (Р. Кіплінг, Б. Мэон), польскай (Э. Ажэшка, А. Валодзьскі, К. Тэтмаер), дацкай (Х. К. Андэрсен) і 


іншых моў.


Дакументы і матэрыялы з архіва В. Ластоўскага захоўваюцца ў Вільнюсе, Маскве, Мінску, Саратаве.



 

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (10.03.2013)
Просмотров: 2890 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz