Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

У Глыбокім прайшлі чатыры "вішнёвых" вяселля

У Глыбокім прайшлі чатыры "вішнёвых" вяселля


27 ліпеня ў рамках "Вішнёвага фестывалю" прайшла ўрачыстая цырымонія заключэння шлюбу.
   У той дзень  перад глыбачанамі-землякамі   абяцанне кахаць, быць вернымі, дзяліць радасць і смутак на дваіх далі  Алег і Юлія Раманчукі, Аляксандр і Людміла Белыя, Дзяніс і Анастасія Сарокі, Яўген і Марына Русакі.

   У сумесны жыццёвы шлях, іх, згодна беларускага абраду, моцна звязаных  тканымі паясамі, адпраўлялі бацькі,  родныя, сябры, а таксама  галоўныя выканаўцы народнага тэатра фальклору "Цярэшка” і вядучая мерапрыемства, загадчыца раённага аддзела ЗАГСа Таццяна Баранава. Маладым яны адрасавалі наказ, словы віншаванняў і пажаданняў, каб жыццёвая дарога была роўнай, адносіны --  трывалымі, а пачуцці – гарачымі.
    Быў у маладых і першы вальс, і пацалункі пад дружныя крыкі "Горка”. А яшчэ ў іх слаўным летапісе ёсць старонка афіцыйнага віншавання старшыні райвыканкама Алега Морхата. Кіраўнік раёна, муж і  бацька трох сыноў Алег Віктаравіч  уручыў маладым пасведчанні аб заключэнні шлюбу, каштоўныя падарункі, вазы з вішнямі, на якіх нанесены фірменны знак фестывалю і, вядома ж,  выказаў свае пажаданні.
-- Жывіце ў каханні і ў згодзе, умейце слухаць і чуць адзін аднаго, быць вернымі, і пяшчотнымі. Няхай над вашымі дамамі часцей кружацца буслы і прыносяць у вашы сем’і папаўненне. Нявестам жадаю, каб яны  найхутчэй адчулі радасць мацярынства, каб  папоўнілі ганаровыя рады матуль-гераінь і знайшлі жаночае шчасце сярод блізкіх і дарагіх людзей, -- сказаў старшыня райвыканкама.
Маладыя ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым у Парку Перамогі, сфатаграфаваліся каля скульптурнай вішнёвай кампазіцыі і адправіліся   спраўляць вяселле, уступіўшы сцэну самадзейным артыстам з УП "Віцебскаблгаза”.

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (01.08.2013)
Просмотров: 1339 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz