Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Глыбоцкі народны тэатр фальклору «Цярэшка» адзначае двайны юбілей

Глыбоцкі НАРОДНЫ ТЭАТР фальклору «Цярэшка» адзначае двайны юбілей


 

25 лістапада адбудзецца святочны вечар, прысвечаны 15-годдзю з дня нараджэння калектыву і 10-годдзя з дня прысваення яму звання "народны".

 

 

Пятнаццаць гадоў таму гэта быў звычайны фальклорны калектыў пры арганізацыйна-метадычным цэнтры Глыбоцкага аддзела культуры, які выпадкова выйграў «шчаслівы» білет: яго запрасілі на сталічнае тэлебачанне. У папулярнай на той час праграме "запрашаем на Вячоркі» глыбочане паказалі даўні абрад "Жаніцьба Цярэшкі". І з таго часу сталі вядомыя як «цярэшкаўцы».

25 лістапада народны тэатр фальклору «Цярэшка» адзначае двайны юбілей: 15-годдзе з дня нараджэння і 10-годдзе з дня прысваення калектыву звання "народны". Да гэтай даты Глыбоцкія артысты рыхтуюць для прыхільнікаў сваёй творчасці святочную вечарыну.

- Гэты год для нас у творчым плане быў плённым, - распавяла Край.бай кіраўнік тэатра фальклору Наталля Нічыпаравіч. - Мы ўпершыню ўдзельнічалі ў канцэрце на цырымоніі ўзнагароджання «Чалавек года» ў Віцебску. Былі на свяце "Дзве сястры - Беларусь і Расія» ў Даўгаўпілсе (Латвія). Апынуліся ў ліку лепшых на VІІ Рэспубліканскім фестывалі фальклору «Берагіня», што праходзіў на Гомельшчыне. Як і кожны год, адпрацавалі праграму на «Славянскім базары», дзе ў нас ужо ёсць свой сталы глядач. Удзельнічалі ў адкрыцці Рэспубліканскага свята пісьменства ў Глыбокім, песнямі і танцамі сустракалі шматлікіх гасцей, якія прыязджалі ў раён на творчыя семінары.

Увесь рэпертуар тэатра - беларускамоўны. Ёсць у ім творы і сваіх, глыбоцкіх, аўтараў. А гэта заўсёды добрая рэклама не толькі творчасці выканаўцаў, але і паэтаў, кампазітараў. У такім творчым тандэме і горы, як кажуць, згарнуць можна.

Лілія ВЕТРАВА

http://kraj.by/glubokoe/news/kultura/-glubokskiy-narodniy-teatr-folklora-tsyareshka-otmechaet-dvoynoy-yubiley-2012-11-15

 

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (10.03.2013)
Просмотров: 1943 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz