«ВІШНЕВАЕ ВЯСЕЛЛЕ»
19 ліпеня ў дзень «Вішнёвага фестывалю» у скверы маладых адбылася ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу «Вішнёвае вяселле».
Сваякі маладых, гараджане і госці Глыбокага пабудавалі на Набярэжнай жывы калідор і такім чынам сустрэлі жаніха і нявесту - Ягора Кухто і Юлію Раманчук.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч таксама павіншавала маладых.
Пасля афіцыйнай роспісі і абмену кольцамі Ягор і Юлія выканалі ўсе вясельныя абрады, якія чакалі іх на сцежцы маладых.
Настасся Жураўская
Фота аўтара
kraj.by
|