У Глыбокім
паставілі помнік вішні
Помнік уяўляе сабой
галінку саспелых вішань з лісточкамі. Яна размешчаная на стылізаванай пад дрэва
цыліндрычнай тумбе з сілуміна. На помніку зроблены надпіс па-беларуску
"Глыбоцкая вішня”.
"Глыбоцкая
вішня” – свайго роду сімвал сям’і Скульптар Іван Казак
(на здымку) — той самы чалавек, які парадаваў глыбачан
манументальна-дэкаратыўнай скульптурай "Глыбоцкая вішня”. У якасці госця і
аўтара работы ён прысутнічаў падчас адкрыцця кампазіцыі. Павіншаваўшы
глыбачан і гасцей горада з правядзеннем такога незвычайнага свята, як "Вішнёвы
фестываль” і пажадаўшы яму жыць доўгія гады, Іван Уладзіміравіч
падзяліўся сваімі ўражаннямі ад работы над скульптурай, творчай ідэяй.
На пытанне: чаму скульптурная кампазіцыя
зроблена ў выглядзе гронкі з трыма вішнямі, Іван Казак патлумачыў, што
гэта ўвасабленне сям’і, дзе ёсць тата, маці і дзіцяці.
-Упэўнены, што гэты
куточак горада стане адным з любімых у глыбачан. А вішнёвая гронка будзе
дарыць толькі добры настрой, — выказаў упэўненасць скульптар.
-Дарэчы, на цэнтральнай
плошчы Глыбокага ўжо з'явіліся сцягі краін-удзельніц фестывалю.
|