Х Міжнародны фестываль “Магніфікат-2014”
Праграма фестывалю “Магніфікат-2014” (Мінск-Глыбокае-Удзела)
Зноў на Глыбоччыну завітае фестываль – такі любімы і чаканы, дзясяты па ліку, — Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Магніфікат-2014”. Мы будзем сустракаць шматлікіх гасцей – аўтараў, стваральнікаў добрага, насычанага высокім духоўным зместам кіно. Мы будзем вітаць даўніх сваіх сяброў і знаёмых, і новых таксама. Нас усіх чакае радаснае і непаўторнае свята!
24 жніўня, нядзеля, Мінск
13.00 – 14.35 – Урачыстая Святая імша, прысвечаная фестывалю. Пасля імшы – урачыстае адкрыццё — каля Крыжа Архікатэдральнага касцёла.
З 16.00 – конкурсныя прагляды фільмаў.
25 жніўня, панядзелак, Глыбокае
12.40 – 13.20 – сустрэча ўдзельнікаў фестывалю; Конкурсныя прагляды:
15.10 – 16.30 – “Зіма міне” (Беларусь), “Шчасце” (Казахстан);
16.40 –18.00 – “Сталінградская Мадона” (Расія), “Хвала святому Мікалаю” (Харватыя);
18.00 – 19.28 – “Танга Папы” (Польшча), “Дон Барсоці”, “Прыгажосць у Божай ласцы” (Італія);
19.50 – 20.45 – “Рэха” (Расія).
26 жніўня, аўторак, Глыбокае
9.00 – 10.20 – конкурсны прагляд: “Дачка Прыпяці” (Беларусь), “Урокі італьянскай” (Расія).
10.30 – выезд у Мосар і Удзела;
11.00 – 11.10 – слова да святога Максіміліяна (у Удзеле, каля помніка святому Максіміліяну Кольбэ);
11.10 – 12.05 – конкурсны прагляд (Удзела): “Не адзін” (Беларусь), “Устань і ідзі” (Беларусь);
12.15 – 14.35 – “Памятай пра смерць” (Расія), “Па слядах святых Стэфана і Гамаліэля” (Ізраіль);
З 16.00 – конкурс мультыплікацыйнага кіно з дзіцячым журы (раённая бібліятэка сямейнага чытання);
15.50 – 17.10 – конкурсны прагляд (Глыбокае): “Сейбіт” (Польшча), “Смерць, пачатак вечнага жыцця” (Грузія);
17.20 – 18.40 – “Вызваліць матыля” (Польшча), “Людзі дарогі” (Харватыя);
18.50 – 19.30 – “Гісторыя адраджэння Віцебскага Свята-Успенскага кафедральнага сабора” (Беларусь), “Смерць іх паяднала. Катынскія капеланы” (Польшча);
27 жніўня, серада, Глыбокае
9.00 – 10.10 – конкурсныя прагляды: “Скрадзенае дзяцінства” (Арменія), “Копты” (Іспанія);
10.20 – 12.00 – “Кіно скончылася” (Расія), “Брація” (Расія);
12.15 – 13.25 – “Мікалай Грэшны” (Францыя), “Выкінутыя” (Польшча);
14.10 – 15.30 – “Восень маці Марыі” (Беларусь), “Прасвятая Багародзіца, выратуй нас!” (Македонія);
15.45 – выезд у Івесь;
28 жніўня, чацвер, Глыбокае
10 00 – 11.00 – Святая імша, прысвечаная завяршэнню фестывалю;
11.30 – 12.10 – прагляд —“Брацкая свечка” (Беларусь);
13.00 – урачыстае закрыццё фестывалю.
vg-gazeta.by
|