7 цудаў
Празароцкага краю
Клуб старшакласнікаў
"Грамадзянін” ДУА "Празароцкая ДС - СШ Глыбоцкага раёна” (кіраўнік клуба Сулімава М.А.) працаваў
над праектам "7 цудаў Празароцкага
краю” на працягу 2012 года. Прыклад старажытных грэкаў быў вельмі прывабным
для вучняў - чым мы вылучаемся сярод іншых? Члены клуба "Грамадзянін”
правялі даследванне сярод вучняў школы, настаўнікаў, бацькоў, жыхароў
вёскі.
Вынік даследвання атрымаўся наступны:
Касцёл
Узнясення Божай Маці. (1896
-1907 гг.). Гэта трэці касцёл у гісторыі Празарок 1698 год - Крыштаф Шчыт прывёў
манахаў францысканцаў, якія заснавалі тут першы каталіцкі кляштар). Пабудаваны
ў неараманскім стылі, унутранае аздабленне - у стылі віленскае барока (да
нашага часу захавалася толькі часткова).
Петрапаўлаўская
царква. (1906-1909 гг.). Пабудавана
па асабістаму загаду Мікалая ІІ, дзейнічае на працягу ўсяго часу, не прыпыняла
сваю дзенасць ніколі. План пабудовы царквы склаў І.Буйніцкі.
Альгердаў шлях. Праз в.Празарокі гэты шлях з Вільні на Полацк праходзіў некалькі стагоддзяў. Частка
старажытнай брукаванай дарогі (прыкладна 5 км) захавалася да нашага часу.
Трупа Ігната Буйніцкага. Менавіта ў Празароках пачала сваю творчую дзейнасць трупа Ігната Буйніцкага. Жыхары
гэтым вельмі ганарацца.
Возера Гінькава. Трэцяе па глыбіні возера Беларусі, маецца карставая пячора, якая яшчэ чакае свайго даследчыка.
Людзі в.Празарокі, якія заўжды выдзяляліся сваёй гасціннасцю, любілі паказаць сябе на ярмарках, розных грамадскіх мерапрыемствах. Каб паказаць гэта, мы
выбралі фатаздымак са свята Дажынак 1934
г. у г. Глыбокае.
Ігнат
Буйніцкі. Гэта самы славуты чалавек нашай
мясцовасці. На свае грошы заснаваў і ўтрымліваў нацыянальную тэатральную трупу
(1907 - 1913 гг.), вельмі шмат зрабіў для людзей
|