Францыск Скарына - беларускі і
ўсходнеславянскі першадрукар. Нарадзіўся ў г. Полацку каля 1490 г.
Атрымаў
ступень бакалаўра філасофіі ў Кракаўскім універсітэце і, магчыма, у гэтым жа ўніверсітэце
- ступень магістра медыцынскіх навук. Затым ступень доктара "медыцынскіх
навук" у Падуанскім універсітэце.
Выдавецкую
дзейнасць пачаў у Празе, дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі ў
перакладзе на старабеларускую мову.
У пачатку 1520-х гадоў пераехаў у Вільню
і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны «Малая падарожная кніжыца" і
"Апостал".
Беларускае кнігадрукаванне пачалося
адразу на еўрапейскім узроўні. Рэнесансныя выданні Скарыны вылучаюцца высокай
якасцю друку, характэрнымі мастацкімі, гравюрными і арнаментальнымі
ўпрыгожваннямі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і
майстэрства. А каментарыі да выданняў былі разлічаны на ўспрыманне простымі («паспалітымі») людзьмі. У прадмовах Скарыны прасочваюцца прыметы
іншых літаратурных жанраў, якія пазней атрымалі развіццё ў беларускай літаратуры
і пісьменнасці.
Кнігі
Скарыны аказалі значны ўплыў на духоўную культуру Беларусі і Украіны,
стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве, распаўсюджваліся
ў шматлікіх рукапісных копіях.
Памёр Скарына каля 1551 г., дакладная
дата смерці і месца пахавання невядомыя. http://www.belarus.by