Дзень беларускага пісьменства 2011 г. - г.Ганцавічы
Га́нцавічы -
адміністрацыйны
цэнтр Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Ганцавічы
- параўнальна малады горад, які ўзнік толькі дзякуючы чыгунцы, якая прайшла
праз гэтыя месцы ў канцы XIX стагоддзя.
З другой паловы XIX стагоддзя Ганцавічы вядомыя як вёска Слуцкага
павета Мінскай губерні, валоданне графа Чапскага.
У Ганцавічах і ваколіцах налічваецца 36 помнікаў гісторыі, 10 -
археалогіі і 4 - архітэктуры. У ліку апошніх - Юр'еўская царква ў вёсцы Будча,
Георгіеўская царква ў вёсцы Вялікія Круговічы, Юр'еўская царква ў вёсцы Чудзін.
У спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі занесена «Панская
сядзіба» ў в. Агарэвічы - помнік
драўлянага дойлідства XIX стагоддзя. Традыцыйная нацыянальная культура
з'яўляецца адным з асноватворных элементаў культурнага жыцця Ганцавічаў. У
горадзе існуе вялікая колькасць творчых народных калектываў, працуюць народныя
майстры.
Ганцавічы славяцца сваімі знакамітасцямі: Аляксандр Казіміравіч
Сержпутоўскі (1864-1940 г.г.) - беларускі фалькларыст, этнограф, публіцыст,
захавальнік беларускага і ўкраінскага аддзела Рускага музея; Міхаіл Міхайлавіч
Рудкоўскі (1936-1991 г.г.) - паэт.
Ганцаўшчына непарыўна звязана з жыццём і творчасцю выдатнага
песняра Якуба Коласа. У рамках Дня беларускага пісьменства 4 верасня 2011 года
ў Ганцавічах былі адкрыты помнік Якубу Коласу і алея Пісьменства.
Знамянальнай падзеяй для РУП «Белпошта» з'явілася памятнае гашэнне
мастацкага маркіраванага канверта з арыгінальнай маркай "Дзень беларускага
пiсьменства ў Ганцавiчах».
Информация на русском языке
Information in English
Information en français
Informationen in deutscher Sprache
|