Глыбокае прэтэндуе на званне вішнёвай сталіцы
У 2014 годзе Глыбокае адзначыць 600-годдзе. З гэтай
нагоды 1414 вішнёвых саджанцаў пасадзілі ў Глыбокім простыя жыхары горада,
ветэраны працы, прадстаўнікі выканкама і іншых прадпрыемстваў. Як кажа старшыня
Глыбоцкага выканкама Алег Морхат, ставілася задача садзіць вішні дома і на
прадпрыемствах.
- Магчыма, нават у кнігу рэкордаў Гінеса патрапім з
улікам таго, колькі саджанцаў у гэтым годзе мы пасадзім. На рынку ў Віцебску
прадавалі саджанцы вішні. Нашыя майстры хваляць перад пакупнікамі іх. Вось
прыйшлі пакупнікі і пытаюцца: «Чаму вы так хваліце сваю глыбоцкую вішню? А чым
пастаўская горш?» А нашыя майстры адказваюць: «Бо ў глыбоцкай і костачка
рассмоктваецца».
Пасадка дрэў прымеркаваная
да вішнёвага фестывалю, які адбудзецца ў Глыбокім 21 ліпеня. Да гэтага дня
рыхтуюцца таксама і ўсе прадпрыемствы горада. А глыбачанаў і гасцей горада
парадуе цікавая і разнастайная праграма, дзе галоўнай "гераіняй” будзе вішня.
Беларускае Радыё Рацыя,
Глыбокае
http://glybokae.by/
|