У 2013 годзе ў горадзе
Глыбокае Віцебскай вобласці пройдзе вішнёвы фестываль
Глыбокае хоча стаць
вішнёвай сталіцай Беларусі.
Глыбоцкія вішні вядомыя
далёка за межамі раёна. Яны салодкія, сакавітыя і марозаўстойлівыя.
У Глыбокім ўжо вызначыліся з часам
правядзення вішнёвага фестывалю.
Папярэдняя
дата - 21 ліпеня.
Аб гэтым піша racyja.eu.
"На фестываль запросяць гасцей з еўрарэгіёну
"Азёрны край ", Латвіі, Літвы, Расіі. У расіян ужо ёсць вопыт
правядзення падобнага мерапрыемства", - кажа інструктар-метадыст
Глыбоцкага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра па турызму Ала Вярцінская.
- Гэта будзе
кірмаш, у якой прымуць удзел прадпрыемствы харчовай прамысловасці,
прадпрыемствы грамадскага харчавання, а таксама прадстаўнікі аграсядзіб,
рамеснікі. Таксама будзе культурная праграма - вішнёвае шэсце, танцы, конкурс
ландшафтных кампазіцый, конкурс вішнёвай прычоскі і, вядома, кулінарны конкурс.
У красавіку-маі ў Глыбокім будзе
закладзена вішнёвая алея.
http://imagebelarus.by
Падрабязней: http://euroradio.fm/ru/
|