Дзень беларускага пісьменства - Полацк 1994, 2003гг Полацк – адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Ён размешчаны ў
маляўнічым месцы, дзе рака Палата ўпадае ў Заходнюю Дзвін
Горад размешчаны прыкладна за 250 км на поўнач ад Мінска ў
Віцебскай вобласці Беларусі.
Першыя згадкі
Полацка ў «Аповесці мінулых гадоў» датуюцца 862 годам.
Полацк быў адным з
цэнтраў хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях. Тут нарадзілася асветніца
Ефрасіння Полацкая - першая жанчына Беларусі, аднесеная да ліку святых. Тут
нарадзіўся беларускі першадрукар і асветнік Францыск Скарына, вялікі беларускі
асветнік Сімяон Полацкі. Сімяон Полацкі - адзін з выдатных дзеячаў не
толькі беларускай і рускай, але і больш за тое, славянскай культуры ў цэлым. Ён
увайшоў у гісторыю як манах, грамадскі і царкоўны дзеяч, багаслоў, педагог і
выхавацель, паэт і пісьменнік.
Сёння над горадам
узвышаецца Сафійскі сабор, пабудаваны ў перыяд 1044-1066 гг. Яго ўзвядзенне
падкрэслівала сілу і незалежнасць Полацкага княства. У XII стагоддзі ў
Сафійскім саборы была сабраная першая полацкая бібліятэка.
Дзякуючы багатай гісторыка
- культурнай спадчыне, сваім насычаным культурным жыццём Полацк быў першым беларускім
горадам, дзе ў 1994 годзе прайшло свята Дзень беларускага пісьменства. У 2003
годзе свята зноў вярнулася ў Полацк.
У 2010 годзе Полацк быў удастоены звання культурнай
сталіцы Беларусі.
Информация на русском языке
Information in English Information en français Informationen in deutscher Sprache
|