Ганна
Браніславаўна Зінкевіч
член Саюза пісьменнікаў Беларусі
Нарадзілася 9 снежня 1955 года ў
вёсцы Догі Шчучынскага раёна Гродзенскай
вобласці Першыя літаратурныя спробы яна
здяйсняе ў шостым класе – пачынае пісаць вершы У 1973 г. Ганна Браніславаўна
заканчвае Каменскую сярэднюю школу Шчучынскага раёна. Ужо ў гэты час яна цверда
была ўпэўнена: "Хачу быць настаўніцай
роднай мовы!”Пасля заканчэння інстытута ў 1977 г. свой лёс Ганна
Браніславаўна звязала з Глыбоччынай. Да
1986 года яна працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Карабоўскай
сярэдняй школе, а з 1986 года і па сённяшні дзень выкладае родную мову і
літаратуру ў Мярэцкаўскай базавай школе Глыбоцкага раёна
У студзені 2000 г.
у выдавецтве "Беларускі кнігазбор" пабачыў свет яе першы зборнік вершаў ”Шляхам
любові”. У зборнік увайшло 86 самых лепшых і яскравых твораў Ганны
Браніславаўны.
Яшчэ адной значнай падзеяй ў жыцці Ганны Браніславаўны стала ўручэнне
білета Саюза пісьменнікаў Беларусі, якое адбылося ў Шаркаўшчыне, на сустрэчы
пісьменнікаў з Мінска, Віцебска, Глыбокага.
|