Дзень беларускага пісьменства 2007 г. - г. Шклоў
Шклоў — горад у Магілёўскай
вобласці. Размешчаны на скрыжаванні аўтадарогі Магілёў - Шклоў - Орша.
Упершыню
згадваецца ў 1520 г. у дакументах пасла Польскага каралеўства Гербэрштэйн
падчас яго дыпламатычнага падарожжа ў Маскву.
Шклоў быў вядомы і як культурны цэнтр
рэгіёна: тут у 1788 годзе быў заснаваны
Шклоўскі тэатр Зорыча, які праіснаваў 12 гадоў, балетная і музычная школы. Па
ініцыятыве былога фаварыта Кацярыны ў Шклове быў таксама створаны кадэцкі
корпус для дзяцей, выхадцаў са збяднелых дваран, які неўзабаве перайшоў у
вядзенне ваеннага ведамства.
У сучасным Шклове захаваліся помнікі гісторыі
і архітэктуры: будынак сінагогі (другая палова XVII стагоддзя), ратуша (XVIII стагоддзе), жылыя дамы (XVIII і канца XIX стагоддзяў), адміністрацыйны будынак папяровай фабрыкі
(1898 год), рымска-каталіцкі касцёл святых Пятра і Паўла (канец XIX - пачатак XX стагоддзяў), Спаса-Праабражэнская царква і
асабняк (пачатак XX стагоддзя). Шклоўская ратуша па
праве лічыцца ўнікальным аб'ектам
культурнай спадчыны краіны. Шпіль ратушы вянчае герб Шклова, а вежу ўпрыгожвае гадзіннік, бой якога чуцен па
ўсёй акрузе.
У 2007 годзе ўпершыню ў Дзень беларускага
пісьменства прайшло ўзнагароджанне лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу на лепшы
мастацкі твор 2006 года "Залаты Купідон".
У рамках Дня пісьменства ў гарадскім парку
адкрыты помнік расейскаму ваеннаму дзеячу, фаварыту Кацярыны II, графу Сямёну Зорычу, які з 1778 па 1799
г.г. быў кіраўніком Шклова і заснаваў тут кадэцкі корпус, прафесійны тэатр
(першы ў Беларусі) і некалькі мануфактур.
Информация на русском языке
Information in English
Information en français
Informationen in deutscher Sprache
|