Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Мемарыяльная дошка Л.Ракоўскаму

У Глыбокім адкрылася

мемарыяльная дошка Л. Ракоўскаму

 


 

1 верасня ў раённай бібліятэцы сямейнага чытання прайшло ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай нашаму знакамітаму земляку, пісьменніку Лявонцію Ракоўскаму. Гэтае мерапрыемства-ўшанаванне і стала стартам Свята беларускага пісьменства ў Глыбокім.

 

            Лявонцій Ракоўскі вярнуўся на сваю маленькую радзіму, у Глыбокае, дзякуючы нястомнай працы краязнаўцаў, настаўнікаў-гісторыкаў і  вучняў СШ № 1, якія па крупінцы збіралі звесткі пра знакамітага земляка. Гісторык і філолаг, аўтар гістарычных раманаў, Лявонцій Ракоўскі ў 1927 годзе напісаў кнігу "Зялёная Амерыка”, дзе паказаў жыццё  яўрэяў Глыбокага і тых людзей, якія былі блізкімі яму па духу.

 

Пра найбольш значныя вехі яго творчай біяграфіі сказаў у выступленні старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Морхат. Ён адзначыў, што народ толькі тады з’яўляецца нацыяй, калі мае гістарычную памяць, захоўвае сваю спадчыну, адкрывае раней невядомыя старонкі мінулага, робячы іх здабыткам сучаснасці; што працэс ушанавання нашых землякоў выхоўвае пачуццё патрыятызму і гонару за нашых людзей, якія праславілі Глыбоччыну ў стагоддзях, і што праца кожнага чалавека, рана ці позна, будзе ацэнена па заслугах і ніводзін  "след на гасцінцы жыцця” не знікне бясследна.

 

Аналітычныя акцэнты ў творчасці Лявонція Ракоўскага расставіла настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 Тамара Шылёнак. Яна адзначыла, што для яе вучняў-старшакласнікаў гэтае мерапрыемства лепшы ўрок грамадзянскасці, выхаваць якую можна толькі на канкрэтных прыкладах адносін дзяржавы да свайго мінулага.

 

 

На ўрачыстасці прысутнічалі прадстаўнікі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Галіна Унуковіч, супрацоўнікі ідэалагічнага аддзела, бібліятэкары ўсіх абласцей рэспублікі, краязнаўцы, шматлікія чытачы і прыхільнікі творчасці Лявонція Ракоўскага.

 

 

Галіна Сутула.

Фота Алены Адэдэджы.

 

http://vg-gazeta.by/index.php/Культура/

 

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (09.03.2013)
Просмотров: 1498 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz