"Залатых Купідонаў" на Віцебшчыне стала больш
Добрай
традыцыяй на Дні беларускага пісьменства стала ўручэнне знакаў-сімвалаў "Залаты
Купідон” пераможцам рэспубліканскага літаратурнага конкурсу "Лепшы літаратурны
твор года”. У шосты раз у
Глыбокім узнагароджаны лепшыя пісьменнікі, хто найбольш ярка праявіў сябе як
творца ў мінулым годзе.
Акрамя пераможцаў, узнагароды (дыпломы
другой і трэцяй ступеняў) атрымалі таксама прызёры рэспубліканскага
конкурсу ў розных намінацыях.
Пасля сёлетняга Свята беларускага
пісьменства на Віцебшчыне на двух "Залатых Купідонаў” стала больш: запаветныя
статуэткі атрымалі: у намінацыі "Паэзія” — паэт з Віцебска Алег Салтук
(за кнігу вершаў "Дзве зары”); у намінацыі "Драматургія” —
пісьменнік з Докшыц Фёдар Палачанін (за кнігу драматычных твораў "Зраненае
сэрца”).
Дарэчы, яшчэ адна статуэтка ў намінацыі
"Лепшы твор у галіне гумару і сатыры” ўручана галоўнаму рэдактару часопіса
"Вожык” (ураджэнцы Пастаўскага раёна) Юліі Зарэцкай – за кнігу "Шчаслівыя
людзі”.
Усіх пісьменнікаў, якія ў гэты дзень
узыходзілі на галоўную сцэну свята па ўзнагароды, назваць не маем магчымасці, а
вось астатніх пераможцаў, уладальнікаў купідонаў, згадаем. Гэта Славамір
Антановіч (намінацыя "Публіцыстыка”:за кнігу "Судьба до востребования”), Мікола
Маляўка (намінацыя "Дзіцячая літаратура”: за кнігу "Коласаў абярэг. Дзецям пра
Якуба Коласа”), Уладзімір Скарынкін (намінацыя "Мастацкі пераклад”: за пераклад
кніг Дантэ і Пятраркі), Зіновій Прыгодзіч (намінацыя "Літаратурная крытыка і
літаратуразнаўства”: за кнігу "Постаці”), Мікалай Ільінскі (намінацыя "Проза”:
за раманы "Последняя ладья викингов”, "Братья по крови”, "Воины-хранители”),
Анатоль Статкевіч-Чабаганаў (намінацыя "Лепшая кніга гісторыка-краязнаўчага
жанру”: за кнігу "Я – сын ваш”), Іван Юркін (намінацыя "Песенны жанр”: за цыкл
патрыятычных песень, музыку да якіх напісаў Алег Елісеенкаў).
За цудоўна арганізаванае свята ўзнагароду
атрымаў старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат: нагрудны знак яму ўручыў
старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.
А.
Садовіч.
Фота Алены Адэдэджы.
http://vg-gazeta.by/index.php/Культура/
|