Дзень беларускага пісьменства 1998 г. - г. Орша
Орша-гэта
горад у Віцебскай вобласці, цэнтр Аршанскага раёна. Горад знаходзіцца ў месцы
ўпадзення ракі Аршыцы ў Дняпро.
Адлегласць да Мінска - 202 км, да Віцебска - 80 км.
Спачатку
гэта было невялікае паселішча, праз якое праходзіў водны шлях і сухапутная
дарога на Кіеў і Смаленск, Віцебск і Мінск, Полацк і Прыбалтыку. Выгаднае
геаграфічнае становішча садзейнічала развіццю Оршы, росквіту гандлю ў горадзе. З
моманту стварэння Вялікага Княства
Літоўскага, а затым Рэчы Паспалітай Орша стала пагранічным горадам на шляхах да
цэнтра Расіі. Першае згадванне аб горадзе датуецца 1067 годам, як Рша, у
«Аповесці мінулых гадоў».
Орша
- горад-працаўнік, горад-воін, горад-патрыёт - усе гэтыя вызначэнні вельмі
дакладна характарызуюць горад.
Культура
і славутасці горада:
•
Аршанскае Евангелле знойдзена ў 1812 годзе, гэта летапісны помнік
•
Краязнаўчы музей
•
Мемарыяльны музей У. Караткевіча
• Замчышча
• Свята-Багаяўленскі Куцеінскі
мужчынскі манастыр
• Касцёл дамініканаў святога
Язэпа
• Праваслаўны Успенскі манастыр
• Уніяцкі манастыр з барочнай
царквой
• Ільінская царква
•
Вадзяны млын з арачным мостам.
Сёння Орша - сучасны індустрыяльны цэнтр
абласнога і рэспубліканскага маштабу, адзін з найбуйнейшых гарадоў Беларусі. У 1998 годзе ў Оршы прайшло
нацыянальнае свята Дзень беларускага пісьменства.
Информация на русском языке Information in English
Information en français
Informationen in deutscher Sprache
|