Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Быхаў

Быхаў

  Горад Быхаў заснаваны ў 1370 як уладанне князя Вялікага Княства Літоўскага Свідрыгайлы. У 1610-1619 гадах гетман Я. К. Хадкевіч пабудаваў на крутым беразе Дняпра замак, які дапаўняў сістэму ўмацаванняў, што складаюцца з земляных валоў, рвоў, бастыёнаў.

У гады Паўночнай вайны да разбурэння Быхаўскага замка падключыліся войскі Пятра I. На працягу сямі з лішнім гадоў у горадзе знаходзіўся рускі гарнізон. Пры адступленні былі прыведзены ў непрыгоднасць брамы, узарваны бастыёны. Праз некаторы час Сапегі аднавілі ўмацаванні, артылерыйскі парк зноўку папоўніўся новымі прыладамі.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Стары Быхаў у 1773 годзе прызначаны павятовым горадам.

У Быхаве да нашых дзён захаваўся феадальны замак XVII ст. Ды і Быхаўская сінагога, помнік архітэктуры барока пачатку XVII ст, вельмі падобная на сапраўдную крэпасць з вежай.

Уяўляе цікавасць Траецкая царква XIX стагоддзя, упрыгожаная высокай трох'яруснай званіцай. Гэта яркі помнік драўлянага дойлідства.

З 1902 г. у Быхаве з’явілася чыгуначная станцыя. Пазней адкрылі кінатэатр, узвялі мост праз Днепр.

  У 1924 г. Быхаў стаў цэнтрам раёна.

Штогод 11 ліпеня (дзень з'яўлення цудатворнай іконы баркалабаўскім манашкам) у Быхаў сцякаюцца тысячы паломнікаў, каб прыняць удзел ва ўрачыстасцях у гонар абраза.

Наведаць Быхаў будзе цікава тым, хто захапляецца ваеннай гісторыяй, а яшчэ і  вернікам. Тут гасцінна сустрэнуць кожнага госця.

http://belarustourism.by/catalog/  http://ru.wikipedia.org/wiki/Быхов  http://belaruscity.net/byhov/


Информация на русском языке

Information in English

Information en français

Informationen in deutscher Sprache

 

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (30.10.2012)
Просмотров: 2954 | Рейтинг: 5.0/3
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz