Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Сімяон Полацкі



Сімяон Полацкі

Сімяон Полацкі - вялікі беларускі асветнік. Ён з'яўляецца адным з выдатных дзеячаў не толькі беларускай і рускай, але і больш за тое, славянскай культуры ў цэлым. Увайшоў у гісторыю як манах, грамадскі і царкоўны дзеяч, багаслоў, педагог і выхавацель, паэт і пісьменнік. Па разнастайнасці сваіх інтарэсаў і дзейнасці быў блізкі дзеячам эпохі Адраджэння.

Сімяон Полацкі або Самуіл Гаўрылавіч (называюць таксама іншае імя па бацьку - Емяльянавіч). Пятроўскі-Сітняновіч нарадзіўся ў Полацку ў 1629 годзе. Сваім «падвойным» імем па бацьку і двайным прозвішчам ён абавязаны бацьку, якога звалі Гаўрыіл Сітняновіч, і айчыму - Емяльяну Пятроўскаму. У 1651 годзе ён скончыў Кіева-Магілянскую калегію - найбуйнейшы тады праваслаўны цэнтр вышэйшай гуманітарнай і багаслоўскай адукацыі, а ў 1653г. -  Віленскую езуіцкую акадэмію. Вярнуўшыся ў Полацк, у чэрвені 1656г.  у праваслаўным Полацкім Богаяўленскім манастыры прымае манаства з імем Сымона і атрымлівае пасаду «дзідаскала» - настаўніка ў «брацкай» школе пры тым жа манастыры. Пасля, ужо ў Маскве, да імя Сімяон дадалася мянушка Полацкі - па яго родным горадзе.

Намаганнямі Сімяона Полацкага ў Полацкай брацкай школе была значна пашырана праграма навучання: у дадатак да беларускай мовы ўключаліся для вывучэння руская і польская, большая ўвага надавалася граматыцы, асвойваліся рыторыка і паэзія. Ужо тады ён праявіў сябе як еўрапейскі адукаваны чалавек з энцыклапедычнымі ведамі.

У 1678 годзе, карыстаючыся заступніцтвам цара Фёдара, Сімяон Полацкі адкрыў у Крамлі друкарню, дзе выдаваў свае творы і іншых аўтараў, прыцягваючы да афармлення кніг прыдворнага мастака Сымона Ушакова і гравёра Зброевай палаты Апанаса Трухменскага. Сімяон выдаў у друкарні "Буквар мовы славенскай» (1679), «Тэстамент Васіля, цара грэчаскага, сыну Льву» (1680), «Гісторыю пра Варлаама і Іасафа» (1680).

Адной з галоўных у сваёй дзейнасці Сімяон Полацкі лічыў прапаведніцкую. Стыль пропаведзяў ў Сімяона Полацкага досыць просты, без вычварнасці. Канструкцыі прамовы натуральныя і зразумелыя. Думка кожнага павучання выказваецца зразумела, няма ні бязмэтных адступленняў убок, ні штучных дадаткаў.

 Таленавіты прапаведнік, вучоны, палеміст і багаслоў, перакладчык і педагог, Сімяон Полацкі ўвайшоў у гісторыю і як літаратар, драматург, паэт, заснавальнік рускай сілабічнай паэзіі.

Складанне вершаў было адным з любімых яго заняткаў. Вершы пісаў ён хутка і, мабыць, заўсёды з вялікім захапленнем. Паэтычная спадчына Сімяона Полацкага велізарна. Агульная колькасць вершаваных радкоў, напісаных ім за ўсе гады яго літаратурнай дзейнасці, дасягае пяцідзесяці тысяч. Няма, здаецца, жанру, у якім Сімяон Полацкі не спрабаваў бы напісаць верш. Незадоўга да сваёй смерці, у 1678 г., Сімяон ўсе свае вершы аб'яднаў у два шырокія зборнікі - «Рыфмалагіён» і «Вертаград шматколерны». Абодва зборнікі ўяўляюць сабою найвялікшую цікавасць для характарыстыкі Сімяона Полацкага як паэта.

Пісаў Сімяон Полацкі і драматургічныя творы. Першыя яго вопыты ў гэтым жанры адносяцца яшчэ да таго часу, калі ён быў настаўнікам «брацкай» школы ў Полацку. Для навучэнцаў гэтай школы ён каля 1658г. напісаў невялікую калядную пастараль пад загалоўкам «Гутаркі пастуховыя», якая пад яго кіраўніцтвам і была выканана навучэнцамі.

Памёр Сімяон Полацкі ў 1680 г. і пахаваны ў Заіканаспаскім манастыры ў Маскве. У знак удзячнасці беларускага народа свайму выдатнаму земляку - багаслову і асветніку - у 2004 годзе ў Полацку быў усталяваны помнік Сімяону Полацкаму (скульптар А. Фінскі).

Інфармацыя на рускай мове

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (29.03.2012)
Просмотров: 7510 | Рейтинг: 5.0/3
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz