Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Легенда г.Глыбокае

Адкуль пайшла назва Глыбокае

Паводле легенды

Горад Глыбокае быў заснаваны вельмі даўно. Але вядома, што людзі не надта сюды імкнуліся. Самі мяркуйце, месца, канечне, прыгожае, але ж балаціны навокал, камары. Усё гэта даволі доўга адпужвала людзей. Нездарма яшчэ і ў нашы дні можна пачуць такія словы: "У горадзе двух паноў балота па шыю”. Чаму двух паноў? А таму, што рэчка Беразоўка дзяліла горад на дзве часткі. Адна належала пану Зяновічу, другая — пану Корсаку.


Вось з тых паноў уся гісторыя і пачалася. Зяновіч і Корсак надта любілі біцца аб заклад. Ні адна іх сустрэча не абыходзілася без сваркі ці спрэчкі.


 

Панскія маёнткі стаялі на розных берагах вялізнага балота. Пасярэдзіне яго было возера: невялічкае, але такое глыбокае, што проста жах! Нават птушкі баяліся блізка падлятаць і на ваду садзіцца, бо вадзіліся ў тым возеры вялізныя самы.

 

Раз у тыдзень паны выбіраліся папалуднаваць аж у Вільню. Туды ехалі з серады да нядзелі, а назад дабіраліся з нядзелі да серады. Нічога не шкадавалі, самі сябе марнавалі, а ўсё дзеля таго, каб пафанабэрыцца.

 

Выбраліся неяк Зяновіч з Корсакам у чарговае падарожжа. Фурманам загадалі побач ехаць, каб перамаўляцца можна было па дарозе, шлях жа няблізкі! Колькі з-за такой своеасаблівай язды сварыліся ды біліся з сустрэчнымі, і пераказаць немагчыма, але неяк, нарэшце, дабраліся да Вільні.

 

Зайшоўшы ў карчму, убачылі знаёмага. Корсак запрасіў яго пагаманіць, навінамі перакінуцца. Зяновіч, вырашыўшы пахваліцца перад незнаёмцам, прамовіў:

 

— У мяне гэткі багаты маёнтак, гэтак многа зямлі, што і за тыдзень на самым лепшым кані не аб’едзеш!

 

— Што?.. — усхапіўся Корсак.

 

— Тое, што пан чуў, — высакамерна адказаў Зяновіч.

 

— Гэта ў каго столькі зямлі? — не адставаў сусед.

 

— У мяне.

 

— І за тыдзень на самым лепшым кані не аб’ехаць?

 

— Так.

 

— Ды гэта ж смех!

 

— Прашу не забывацца!

 

— А тут і забывацца няма на што! Я за дзень на сваіх конях аб’еду!

 

— Не!

 

— Аб’еду!

 

Паспрачаліся і паехалі паны дамоў, а госця запрасілі быць сведкам.

 

Прыехалі да маёнтка Зяновіча. Корсак, за лейцы сеўшы, як прыпусціў! Зяновіч адразу зразумеў, што прайграў, але выгляду не паказаў.

 

А Корсак ляцеў, ляцеў ды не ўправіўся з коньмі, і яны ўляцелі проста ў возера. Корсака выцягнулі, але адтуль пайшла ў людзей прывычка гаварыць:

 

   О, тут глыбока. Глыбока... — і расказвалі пра ганарыстых паноў. Адсюль і назва паселішча — Глыбокае.

                     

 

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (09.03.2013)
Просмотров: 2487 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz