Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Навагрудак 1996г






Дзень беларускага пісьменства 1996 г. - г.Навагрудак

Горад у Гродзенскай вобласці, дзе зарадзілася беларуская дзяржаўнасць. Да 13 стагоддзя Навагрудак (першае згадванне ў летапісах – 1044 г.) становіцца адным з найбольш развітых гарадоў Верхняга Панямоння. У гэты ж час ён становіцца першай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. Сімвалам горада становіцца замак - цэнтр старажытнага Навагрудка і рэзідэнцыя спачатку ўдзельных, а затым - Вялікіх літоўскіх князёў.

Гісторыя Наваградчыны дае нямала цікавых прыкладаў культурнай спадчыны гэтай зямлі. Традыцыйна тут развіваліся ганчарства, салома- і лозапляценне, мастацкая апрацоўка дрэва, ткацтва, вышыўка. Высокай была і кніжная культура: ілюмінаванае Лаўрышаўскае Евангелле (каля 1329 г.), Навагрудскі пралог, кніжная прадукцыя Любчанскай друкарні XVII стагоддзя. Далёка за межамі Наваградчыны была вядомая бібліятэка Храптовічаў у Шчорсах.

З Наваградчынай звязаны імёны многіх выдатных дзеячаў культуры: вялікага паэта Адама Міцкевіча, паэтаў Яна Чачота, Вінцэнта Каратынскага, першага беларускага мемуарыста Фёдара Еўлашэўскага, першага беларускага фалькларыста Саламона Рысінскага, мастака Язэпа Драздовіча, фатографа Яна Булгака і многіх іншых.

У 1996 годзе эстафету правядзення свята Дня беларускага пісьменства прыняў горад Навагрудак.

Информация на русском языке

Information in English

Information en français

Informationen in deutscher Sprache

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (29.03.2012)
Просмотров: 2754 | Рейтинг: 5.0/3
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz