Алесь Дубровiч
Алесь Дубровіч - беларускі паэт, удзельнік вызваленчага руху Алесь
Дубровіч (сапраўднае прозвішча – Рэдзька Аляксей Рыгоравіч) нарадзіўся ў 1910 г. у в. Каралевічы
Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай
вобласці. Рана пачаў прымаць удзел у рэвалюцыйнай барацьбе. У 1933 г. быў удзельнікам I нелегальнага з’езда пісьменнікаў, які стварыў
літаратурны фронт сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі.
Друкавацца Аляксей Рэдзька (псеўданім Алесь Дубровіч ён
узяў у 1936 г.)
пачаў у 1928 г.
у прагрэсіўнай газеце «Доля працы». Творчая дзейнасць А. Рэдзькі непарыўна звязана з вызваленчай барацьбой у Заходняй Беларусі. У сваім
паэтычным крэда -- вершы «Мы» сцвярджаў: «Натхненне нашае ў змаганні за шчасце
новага жыцця».
У 1934
г. у часопісе «Літаратурная старонка», які быў легальным
камуністычным выданнем у Вільні і вакол яго гуртаваліся рэвалюцыйна настроеныя літаратары, надрукавана «Дэкларацыя трупы паэтаў да ўcix пісьменнікаў Заходняй Беларусі». У гэтую трупу ўваходзіў
i А. Рэдзька, які таксама падпісаў дэкларацыю, за што
неўзабаве быў арыштаваны польскай уладай i асуджаны. Два з паловай гады ён правёў у
Віленскай турме на Лукішках. Палітвязні мелі свой рукапісны часопіс «Краты»,
дзе змяшчаў свае творы i А. Рэдзька. Пасля судовага працэсу ў 1936 г. выйшаў на свабоду,
фактычна адбыўшы пакаранне да суда.
У
1936-1939 гг. друкуецца пад псеўданімам А. Дубровіч у заходнебеларускіх
перыядычных выданнях: «Беларускі летапіс», «Калоссе». Яго вершы мелі выразную
сацыяльную афарбоўку, клікалі да вызвалення роднага краю з-пад уціску. Ён марыў
пра «сінязорны край», які параўноўваў з «хмарамі, з атарамі», а ў вершы пра
абавязак паэта заклікаў яго быць «прарокам яснейшых дзён». Максім Танк, які быў
рэдактарам літаратурнага аддзела «Беларускага летапісу», вылучаў вершы А.
Дубровіча як досыць яркія i арыгінальныя.
Пасля
далучэння Заходняй Беларусі да БССР А. Дубровіч працаваў у валасным народнага
сходу ў Беластоку (1939 г.).
Перад Вялікай Айчыннай вайной А. Дубровіч працаваў у Вілейскай раённай газеце,
змяшчаў там вершы, нарысы. Падчас вайны вёў падпольную работу ў родных мясцінах
на Глыбоччыне, трымаў сувязь з партызанамі. У пачатку лістапада 1942 г. гітлераўскія
акупанты арыштавалі групу падпольшчыкаў, сярод ix быў i Алесь Дубровіч. Паэт
быў расстраляны разам з роднымі каля вёскі Галубічы.
Перазахаваны на могілках вёскі Каралевічы. На месцы расстрэлу
пастаўлены помнік.
|