Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Павел Сухі

Павел Сухі

Павел Восіпавіч Сухі (10 ліпеня 1895, Глыбокае — 15 верасня 1975, Масква), савецкі авіяканструктар. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1968) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1943), двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1957, 1965), доктар тэхнічных навук (1940).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і выкладчыка народнага вучылішча, хрысціў хлопчыка глыбоцкі святар Іларыён Віляноўскі. Кватэра Сухіх размяшчалася ў будынку вучылішча, якое была побач з царквой, таму сем’і настаўніка і святара жылі побач і сябравалі. Улетку 1896 сям’я Сухіх пераехала ў Свянцяны, дзе прайшлі дзіцячыя гады П.В. Сухога.

У 1914 П.В. Сухі паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт, пасля першага курса пераводзіцца ў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча – тагачасна самую прэстыжную тэхнічную ВНУ. З 1916 П.В. Сухі ў арміі, заканчвае школу прапаршчыкаў, прымае ўдзел ў 1-ай сусветнай вайне. У 1918–1920 працуе выкладчыкам матэматыкі ў школе ў Лунінцы (цяпер Брэсцкая вобл.), чыгуначнай школе ў Гомелі. Пасля аднаўлення дзейнасці вышэйшых навучальных устаноў Расіі прадоўжыў вучобу ў Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы (1920), якое скончыў у 1925 г.

З 1920-х пачаў працу па стварэнні самалётаў. З 1925 працаваў інжынерам-канструктарам у Цэнтральным аэрагідрадынамічным інстытуце імя М. Жукоўскага (ЦАГІ). Прымаў удзел у праектаванні самалётаў АНТ-3, АНТ-4, АНТ-6, АНТ-9, АНТ-10. Пад кіраўніцтвам А. Тупалева распрацаваў знішчальнік І-4 (АНТ-5), выпрабаванні і серыйная вытворчасць якога былі пачаты ў 1927 г., і І-14 (АНТ-31) (1932—1934). Вядучы канструктар і кіраўнік аддзела па распрацоўцы самалётаў РД (АНТ-25) і «Радзіма» (АНТ-37). З 1936 — намеснікам начальніка канструктарскага бюро завода даследчых канструкцый ЦАГІ, а з 1937 г. — начальнікам канструктарскага бюро завода. З 1939 П.В. Сухі – галоўны канструктар даследчага канструктарскага бюро. Пад яго кіраўніцтвам у 1940–1941 створаныя эксперыментальныя знішчальнікі СУ-1, СУ-3 і інш. са звычайнымі і камбінаванымі сілавымі ўстаноўкамі з высокімі лётна-тэхнічнымі характарыстыкамі. Створаны шматфункцыянальны баявы самалёт СУ-2, машына з высокай хуткасцю і магутна ўзбраенем, якой не патрэбны быў адмыслова абсталяваны аэрадром. У чэрвені 1943 распрацаваны П.В. Сухім браніраваны штурмавік СУ-6 прайшоў дзяржаўныя выпрабаванні і быў вельмі высока ацэнены. Падчас Вялікай Айчынай вайны П.В. Сухім быў створаны браніраваны двухрухавіковы штурмавік СУ-8. За стварэнне выдатнай ваеннай тэхнікі П.В. Сухому ў 1943 была прысуджаная Дзяржаўная прэмія.

З 1956 П.В. Сухі – генеральны канструктар, адзін са стваральнікаў савецкай рэактыўнай і звышгукавой рэактыўнай авіяцыі. Распрацаваў рэактыўныя самалёты Су-9 з двума рэактыўнымі рухавікамі, знішчальнік-перахватчык Су-15 і інш. з турбарэактыўнымі рухавікамі, звышгукавыя знішчальнікі з стралападобным і трохвугольным крылом. Пад яго кіраўніцтвам быў распрацаваны першы знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-7Б. Прымаў удзел ў распрацоўцы і кіраваў лётнымі выпрабаваннямі бамбардзіроўшчыка Ту-14. Памёр 15.9.1975 у Маскве, пахаваны на Навадзевічых могілках.

П.В. Сухі – аўтар больш як 50 самалётаў, 30 з якіх былі пабудаваныя і выпрабаваны. Канструкцыі яго самалётаў адрозніваюцца ўвядзеннем розных тэхнічных навінак, упершыню ўжытых у савецкім самалётабудаванні. Авіяканструктар А.К. Антонаў называў яго "квінтэсэнцыяй нашай авіяцыі". На самалётах канструкцыі П.В. Сухога неаднаразова ўстанаўліваліся рэкорды па працягласці, хуткасці і вышыні палёту. У 1934 на самалёце РД (АНТ-25) быў ўстаноўлены сусветны рэкорд па працягласці беспасадачнага палёту, а ў 1936 зроблены беспасадачны пералёт Масква – Далёкі Усход (экіпаж пад кіраўніцтвам В. Чкалава). На самалётах Т-431 і Т-405 устаноўлены два сусветныя рэкорды па вышыні (1959, 1962) і два рэкорды хуткасці палёту па замкнёным маршруце (1960, 1962).

Узнагароды

П.В. Сухі – лаўрэат шматлікіх прэмій, узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі. У 1975 Прэзідыум Акадэміі навук СССР за «найвыдатнейшыя дасягненні ў галіне авіяцыйнай навукі і тэхнікі» прысудзіў медаль № 1 імя А. Тупалева генеральнаму канструктару П. Сухому (пасмяротна). У Гомелі імем П.В. Сухога названая вуліца, а ў 1977 устаноўлены бронзавы бюст. Яго імя прысвоена Канструктарскаму бюро (сакавік 1977), Гомельскаму дзяржаўнаму тэхнічнаму ўніверсітэту. У Глыбокім на ўездзе ў горад размешчаны самалёт-помнік, у Глыбоцкай СШ №1 створаны яго музей.

 

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (10.03.2013)
Просмотров: 2068 | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz