Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Прэзентацыя кнігі Васіля Якавенка і Анатоля Астапенка

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГ ВАСІЛЯ ЯКАВЕНКІ І АНАТОЛЯ АСТАПЕНКІ АДБЫЛАСЯ Ў ГЛЫБОКІМ




Празаік Васіль Якавенка прадставіў трылогію "Пакутны век”, у якой згадваецца Глыбокае. Анатоль Астапенка прэзентаваў дзве свае кнігі: "И где зродилися и ускормлены суть по Бозе” і "Сіняя кніга беларускага алкаголіка”.

Сустрэча адбылася 6 кастрычніка ў офісе выдавецтва "Прэфект-інфо” у Глыбокім.

Даведка: Васіль Якавенка – беларускі празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч. Яго публіцыстычныя і мастацкія творы вызначаюцца глыбокім зместам і дакументальнай дакладнасцю. Вяршыня яго творчага плёну – нацыянальны раман "Надлом", трылогія "Пакутны век", створаныя, па вызначэнні крытыкаў, у традыцыях лепшых узораў эпасу: "Война и мир" Л.Талстога, "Тихий Дон" М.Шолахава.

be.wikipedia.org

Анатоль Астапенка – беларускі палітык, журналіст, навуковец. Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Аўтар манаграфіі "Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце”.

be.wikipedia.org

У час прэзентацыі

На суд мясцовай інтэлігенцыі Васіль Якавенка прадставіў трылогію "Пакутны век”, выдадзеную ім накладам 600 асобнікаў. У гэтым творы праз народныя тыпажы расказваецца пра станаўленне беларускага менталітэту і нацыі, паказана жыццё яўрэў пад час нямецкай акупацыі. У кнізе згадваецца Глыбокае, у прыватнасці, пакуты Барыса Кіта ў Беразавецкіх засценках.

Анатоль Астапенка прадставіў дзве кнігі. "И где зродилися и ускормлены суть по Бозе” раскрывае погляд аўтара на станаўленне беларускай нацыі і беларускай нацыянальнай ідэі.

"Быць нацыяналістам – гэта натуральны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо эстонцам, альбо рускім, альбо кітайцам. Я нарадзіўся беларусам. І змяніць гэтага не магу. Але калі гэта так, калі Госпад даў мне жыццё ў гэтай нацыі, то значыць, так трэба, і ў гэтым маім нацыянальным існаванні і ёсць найвышэйшы сэнс”, – напісана на вокладцы.

Па словах Анатоля Астапенкі, яго кніга ўвайшла ў дзясятку лепшых кніг Беларусі, напісаных у 2010 годзе. На яго думку, яна павінна некалі ўвайсці ў школьную праграму.

Другая кніга Анатоля Астапенкі – "Сіняя кніга беларускага алкаголіка” – прысвечаная праблеме алкагалізму. Як зазначыў аўтар, "дзяржава гіне ад співання нацыі. Па статыстычных дадзеных, у Беларусі на аднаго жыхара прыходзіцца 14 літраў спажытага алкаголю. Гэта праблема, якую трэба тэрмінова вырашаць”.

Кніга напісаная пад псеўданімам Антон Кулон. У першай частцы аўтар распавядае пра знакамітых беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, музыкантаў і мастакоў, якія не змаглі пазбегнуць гэтай шкоднай звычкі і заўчасна памерлі. Кніга дакументальная, усе героі рэальныя.

Другая частка распавядае пра тое, як пазбегнуць алкагольнай залежнасці.

Пасля прэзентацыі адбылася дыскусія.

Генадзь ЯКУБОЎСКІ
Фота аўтара

http://kraj.by/glubokoe/news/kultura/-prezentatsiya-knig-vasilya-yakavenki-i-anatolya-astapenki-adbilasya-u-glibokim-2012-10-13

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (04.03.2013)
Просмотров: 1739 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz