Абраз Баркалабаўскай Божай Маці
Святой
захавальніцай быхаўскай зямлі стала ікона Баркалабаўскай Божай Маці - адна з
нешматлікіх цудатворных абразоў, якая захавалася ў арыгінале.
Ікона
– адна з самых шаноўных ікон Божай Маці ва Усходняй Беларусі. Баркалабаўская
Адзігітрыя, якая напісана тэмперай на хвойнай аснове з вызалачаным разным
фонам, з’яўляецца адным з шэдэўраў беларускай школы іканапісу і разам з тым
захоўвае выразныя рысы яго старажытна-візантыйскага правобраза.
Божая
Маці ўбрана ў цёмна-пурпурны мафорый, упрыгожаны трыма залатымі ажурнымі
зоркамі і залатой карункавай аблямоўкай з пэндзлямі, цёмна-зялёная сукенка мае
шырокі жамчужны обнізь на гарлавіне і поручах, залаты німб, гравіраваны
прамяністым ззяннем. Аблічча Багародзіцы выканана царскай прыгажосці,
высакароднасці і смутку. Схіліўшы галаву да Божага Дзіцяці, якое сядзіць на Яе
левай руцэ, высока паднятай уверх правай рукой Яна паказвае на дзясніцу Сына.
Немаўля Хрыстос, у белым хітоне-кашулі з адкладным каўняром, з чырвоным поясам,
і вохрыста-чырвоным гімаціі з багатым залатым асістам, злёгку павернуты да Маці
Божай, благаслаўляе правай рукой, у левай руцэ трымае скрутак.
http://bykhov.gov.by/index.php/pisateli/item/2071-ikona
|