дзень беларускага пісьменства 2008 г. - г. Барысаў
Барысаў — горад у Мінскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Барысаўскага
раёна. Стаіць на рацэ Бярэзіна.
У XII стагоддзі ў Барысаве быў пабудаваны драўляны
замак, які праіснаваў аж да XVIII стагоддзя. Зараз тут размяшчаецца будынак, які адносіцца да
гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, аб чым сведчыць
устаноўлены памятны знак на беларускай мове.
Барысаў - адзін з найстарэйшых беларускіх
гарадоў, упершыню згаданы ў летапісах у 1102 годзе. Горад вядомы многімі
творчымі калектывамі. Фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці "Барысаўскi
прыстанак" стаў міжнародным. У ім штогод удзельнічаюць прадстаўнікі
дзесяці краін свету.
Барысаўчане ганарацца сваімі землякамі -
аўтарам тэксту гімна БССР і Рэспублікі Беларусь Міхасём Клімковічам,
алімпійскімі чэмпіёнамі Андрэем Арамнавым і Аляксеем Абалмасавым, футбольным
клубам БАТЭ.
Барысаўская зямля дала жыццё першаму стваральніку
савецкага беларускага "Буквара" Надзеі Сіўко, мастаку Валерыю Шкарубу і скульптару Анатолю
Анікейчыку.
7 верасня 2008 г. у Барысаве адзначылі XV Дзень беларускага
пісьменства. На свяце быў адкрыты знак-сімвал "Да 15-годдзя святкавання
Дня беларускага пісьменства" і мемарыяльная дошка Івану Каладзееву -
вядомаму гісторыку, які доўгі час жыў у Барысаве, мецэнату, стваральніку першай
бібліятэкі ў горадзе.
Информация на русском языке
Information in English
Information en français
Informationen in deutscher Sprache
|