Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Сем цудаў Глыбоччыны

7 цудаў Глыбоччыны


- Царква Раства Прасвятой Багародзіцы

- Касцёл Святой Тройцы

- Галубіцкая пушча

- Самалёт СУ-2 (авіяканструктар П.Сухі)

- Мосар

- Дэндралагічны сад

- Возера Доўгае

 

 Троіцкі касцёл у Глыбокім размешчаны ў гістарычным цэнтры горада на плошчы 17 верасня. Яго заснаваў былы ўладальнік мястэчка Іосіф Корсак.

Сучасны мураваны храм пабудаваны ў 1764—1782 гг. у стылі сталага барока.

Галоўны алтар — магутнае двух’яруснае збудаванне, завершанае скульптурна-ляпным пано "Глорыя”.

У касцёле захоўваюцца цудадзейны абраз "Маці Божай Падхорнай” і скульптура "Церпячы Езус”.

У пачатку 20 стагоддзя архітэктарам Ю.Заро касцёл быў перабудаваны і расшыраны.

Фасады сучаснага праваслаўнага сабора і каталіцкага касцёла скіраваны так, быццам глядзяць адзін на аднаго.

 

 

 Царква Раства Багародзіцы ў Глыбокім

Заснавальнікамі храма былі манахі-кармеліты.

У 1636—1654 гадах на сродкі старасты Язэпа Корсака быў пабудаваны каталіцкі кляштар і касцёл. Пры клештары кармелітаў былі вучылішча, прытулак для бедных, бібліятэка на 3 тысячы тамоў, аптэка. Вышынёй 50 метраў культавы будынак уразіў нават французскага імператара Напалеона Банапарта, які ў 1812 годзе прыпыняўся ў Глыбокім. Пасля паўстання 1863 года царскі ўрад закрыў кляштар, будынак касцёла перадаў праваслаўным. Будынак у стылі віленскага барока быў дапоўнены пятым купалам і набыў адпаведны праваслаўны выгляд.

Галоўная святыня храма - абраз Багародзіцы са святой гары Афон "Дастойна ёсць”, копія чудадзейнай іконы, якая захоўваецца ў Карэйскім храме на Афоне. Ён быў дастаўлены ў Глыбокае ў 1911 годзе з Грэцыі і з’яўляецца цудадзейным.

Храм мае падвальныя памяшканні і званіцу. Краязнаўцы ведаюць, што пад будынкам храма былі вельмі вялікія, з магутнымі сценамі і скляпеннямі шырокія падземныя хады. Ёсць версія, што яны злучаліся не толькі з падзямеллямі парафіяльнага храма, якія знаходзіліся на адлегласці 200 м, але і цягнуліся да Беразвечча (3 км).

 


Яшчэ адзін цуд Божы існуе ў Глыбоцкім раёне – Мосар... Касцёл у імя святой Ганны – гэта цуд! Паглядзець на хараство Мосарскага касцёла едуць з усіх куткоў планеты. Тут вакол святыні і далёка за межамі касцёльнай тэрыторыі створаны дзіўны парк, які прызнаны помнікам прыроды і гісторыі.

Культурна-дэндралагічны комплекс вёскі Мосар аб’ядноўвае касцёл св. Ганны, пабудаваны ў 1792 годзе ў стылі ранняга класіцызму, парк са скульптурнымі кампазіцыямі, алеямі і экзатычнымі кветнікамі, якія налічваюць каля 200 відаў раслін.  Аўтар унікальных дызайнерскіх рашэнняў — ксёндз-пралат Ёзас Булька.

 Першай скульптурай, якая трапляецца на вочы наведвальнікам Мосара, з’яўляецца статуя святога Яна Хрысціцеля, і гэта невыпадкова: штогод 24 чэрвеня многія жыхары Глыбоцкага раёна з’язджаюцца сюды на свята Яна. Яно — галоўнае ў Мосарскім касцёле.

На мосарскіх могілках устаноўлена пяціметровая фігура Хрыста. А каля касцёла святой Ганны закладзена алея цвярозасці. Ксёндз Ёзас Булька, вядомы барацьбіт з п’янствам, стварыў першы ў Беларусі антыалкагольны музей.

А яшчэ Булька ажывіў закінутую крынічку непадалёк ад касцёла. Акультурыў яе, асвяціў, праклаў да крыніцы асфальтаваную сцяжынку, узбоч якой узведзена 20 каплічак, якія расказваюць аб зямным жыцці Ісуса Хрыста.

Шматлікія турысты і пілігрымы называюць Мосар "беларускім Версалем”.

 


Перад уездам у горад стаіць на пастаменце самалёт у-17”. Яго аўтар

 Павел Восіпавіч Сухі - генеральны канструктар, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы, якім было створана больш за 50 тыпаў самалётаў.

У СШ № 1, дзякуючы намаганням настаўніцы Тэрэзы Эдуардаўны Рабізы, сабраны багацейшы матэрыял і створаны музей Паўла Сухога. Будучы генеральны канструктар нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў Глыбоцкага народнага вучылішча ў 1895 годзе. Праз чатыры гады сям’я Сухіх пераехала з Глыбокага ў Гомель. Доўгі час сапраўднае месца нараджэння гэтага геніяльнага чалавека трымалася "пад сакрэтам”, бо Глыбокае да 1939 года заставалася ў Заходняй Беларусі. Але ўрэшце "грыф сакрэтнасці” быў зняты і беларусы даведаліся пра сапраўднае месца нараджэння стваральніка легендарных знішчальнікаў. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны самалёты маркі "Су” ўдзельнічалі ў баявых аперацыях.

 

 

    У дэндралагічным садзе Глыбоцкага вопытнага лясгаса сабрана больш за паўтысячы дрэў і хмызняковых раслін з усяго свету: Далёкага Усходу, Цэнтральнай Азіі, Паўночнай Амерыкі, поўдня Расіі, Заходняй  Еўропы . Тут вы ўбачыце і елку сербскую, і тую клонавідную, і бярозу карэльскую, і арэх грэцкі, і шыкоўныя рададэндраны. Ствараў сад на плошчы 8,2 гектара інжынер лясных культур Віктар Антонавіч Ламака. Усё сваё жыццё ён прысвяціў гэтай справе. Пражыў 90 год. У мінулым годзе Глыбокае адзначала 100-годдзе заснавальніка ўнікальнага саду.  В. А. Ламаку прысвоена званне ганаровага грамадзяніна горада.

 

    Возера Доўгае.

Сярод 106 азёр Глыбоцкага раёна, ды і наогул, 10 тысяч азёр Беларусі, Доўгае вызначаецца якраз не сваёй даўжынёй, а глыбінёй.  Афіцыйным рэкордам глыбіні возера з’яўляецца 53,7 метра. Возера плошчай 2600 га і даўжынёй 6 кіламетраў аб’яўлена гідралагічным заказнікам, а знаходзіцца за 32 кіламетры ад райцэнтра каля вёсак Зябкі, Доўгае, Заазёрная.

У вадаёме водзіцца акунь, плотка, лешч, судак, шчупак, краснапёрка і нават вугор. Паміж возерам і рэчкай Даўжанкай месціцца маляўнічы куточак — Голубаў сад. Калісьці на высокім узгорку тут стаяў панскі палац, побач з якім пышна цвілі бэз і гартэнзіі. У часы Першай сусветнай вайны тут праходзіла лінія фронту, сядзіба была зруйнавана. У 20-я гады мінулага стагоддзя на ўрадлівых землях мясцовы купец і аграном Канстанцін Голуб вырошчваў клубніцы і гародніну.

 

     Галубіцкая пушча не менш вядомая, чым Налібоцкая ці Белавежская. Адзінае, чаго ў ёй не стае, дык гэта зуброў. Але ёсць іншыя адметнасці. На плошчы 15,7 тысячы гектараў лясоў хвойнага і змешанага тыпаў, водна-балотных угоддзяў біёлагі налічылі дзясяткі відаў рэдкіх прадстаўнікоў флоры і фаўны, занесеных у Чырвоную кнігу. Тут ходзіць буры мядзведзь і гняздуюцца скапа і вялікі бугай. Пушча суседнічае з Бярэзінскім біясферным запаведнікам.

На ўскрайку Галубіцкай пушчы ў засценку Пунькі нарадзіўся жывапісец і графік Язэп Драздовіч, якога назвалі "вечным вандроўнікам”. Ён абышоў усю Заходнюю Беларусь, збіраючы каштоўнасці і рэшткі старой культуры свайго народа. Фалькларыст. Этнограф. Краязнаўца. Асветнік. Але найбольш вядомы нашчадкам як мастак, які пакінуў ці не ў кожнай хаце, дзе спыняўся, маляванку (дыванок, пісаны алейнымі фарбамі), пачынальнік касмалагічнай тэмы ў беларускім выяўленчым мастацтве. На Глыбоччыне і пахаваны апантаны творца, на могілках у Ліплянах, на ўскрайку Галубіцкай пушчы. Пад старой сасной стаіць невялічкі помнік з барэльефам твару мастака і гадамі жыцця: 1888—1954.

      

    

 

Па матэрыялах Глыбоцкай раённай бібліятэкі

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (10.03.2013)
Просмотров: 3761 | Рейтинг: 5.0/3
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz