Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Цікавыя звесткі з гісторыі Глыбокага

                    Цікавыя звесткі з гісторыі Глыбокага

 

1.           1 ліпеня 1897 года з хуткасцю 25-30 вёрстаў у гадзіну на станцыю "Беразвеч” прыбыў першы вузкакалейны цягнік.

2.           У 20-30-я гады мінулага стагоддзя ў цэнтры горада знаходзіўся Рынкавы пляц. На Рынкавым  пляцы да рэвалюцыі і за " польскім часам” кожны чацвер праходзіў кірмаш, на якім гандлявалі мануфактурнымі вырабамі, смалою, дзёгцем. У кірмашовыя дні ў Глыбокім адбываўся славуты " конскі торг”, які праходзіў на пляцы, на месцы былой пажарнай часці.

3.           На "свіны рынак” у  Глыбокае прыязджалі купцы аж з самой Варшавы. Адна з вуліц, якая выходзіла на Рынкавы пляц , атрымала ў народзе назву "свіная”.

4.           Вуліца Маскоўская ў Глыбокім мела тры назвы (Докшыцкая, Варшаўская, Берлінэрштрасэ. З 20-х гадоў мінулага стагоддзя на вуліцы Маскоўская захаваўся  будынак, дзе сёння размешчаны раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

5.           На тэрыторыі сучаснага нядзельнага рынка ў 30-я гады быў пляц Спартовы.

6.           Праз Глыбоцкі раён праходзіць старажытная дарога Альгердаў шлях, якая ідзе з Полацка праз Глыбокае ў Вільню. Яна названая ў імя Вялікага князя літоўскага Альгерда. У часы Вітаўта гэта дарога ў народзе называлася Вітаў шлях. Па гэтай дарозе ў тыя часы ішоў гандаль. Па нашай Глыбоцкай зямлі Альгердаў шлях праходзіў ад вёскі Ломашы  на вёску Кульгаі, праз вёску Празарокі, з Празарок па старой дарозе на Зябкі, далей праз Зябкі па гаці паміж азёрамі Доўгае і Свідава, праз Зябкі Псуеўскія, да вёскі Хвашчова, праз вёску Прошкава, па старой дарозе да мястэчка Пліса, праз раку Мнюта, адтуль па дарозе на вёску Юзэфова, дзе паварочвала на поўнач, ішла па лясным масіве, праз гаць на Чорным ручаі з выхадам на дарогу з мястэчка Лужкі на Глыбокае паміж вёскамі Забор’е і Гваздова і далей па старавіленскаму шляху на Вільню і Навагрудак.

7.           У 30-я гады мінулага стагоддзя ў Глыбокім была пабудавана брама з нагоды прыезду Ігнація Масціцкага, прэзідэнта Польскай Рэспублікі (сёння злева знаходзіцца " ВінКон” – справа – Школа мастацтваў).

8.           На месцы сённяшняга кансервавага завода існавала капаніца – вадаём, які выкапалі манахі-кармеліты, дзе гадавалі карасёў. Узімку, санным шляхам, карасёў вазілі аж у Каралевец ( Калінінград).

9.           Зусім у нядаўнія часы Глыбокае называлі "маленькі Данцыг”. Напярэдадні вайны 1941 года насельніцтва налічвала 11.000. Яўрэі складалі палову насельніцтва, палякі каля 48%, астатнюю частку – беларусы.

10.       Заснавальнікам, фундатарам касцёла Святой Тройцы, Сабора Ражства Багародзіцы (колішняга касцёла і кляштара Кармелітаў босых), Беразвецкага кляштара ў Глыбокім з’яўляецца Іосіф Львовіч Корсак.

11.       Глыбоцкі кляштар Кармелітаў  адзначаецца ў дакументах, як вельмі багаты. Ён быў найбагацейшым кляштарам не толькі ў Рэчы Паспалітай, але і ў Еўропе.

12.       Іосіф Корсак прыняў унію 1596 года і падараваў Беразвечча уніятам-базыльянам. На тэрыторыі базыльянскага манастыра ў Беразвеччы  была пабудавана царква Пятра і Паўла, фундатарам якой быў Іосіф Корсак. Разбурана ў 1950-я гады.

 


Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (10.03.2013)
Просмотров: 2348 | Рейтинг: 5.0/3
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz