Віртуальны праект пра Янку Купалу і Якуба Коласа прэзентавала
Нацыянальная бібліятэка ў Глыбокім
1 верасня ў будынку Глыбоцкай бібліятэкі
сямейнага чытання супрацоўнікамі Нацыянайльнай бібліятэкі Беларусі быў
прэзентаваны мультымедыйны праект "Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і
Якуб Колас. Да 130-годдзя з дня нараджэння”.
Кожны жадаючы можа з ім азнаёміцца на
інтэрнэт-старонцы бібліятэкі www.nlb.by. Адметна,
што праект прадстаўлены на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.
"Унікальнасць яго ў тым, што кожны жадаючы можа пабачыць
першыя друкаваныя кнігі, перыёдыкі, дзе змяшчаліся творы песняроў, - адзначыла
супрацоўніца НББ Людміла Сільнова. - Яшчэ гэты праект цікавы тым, што змяшчае 4
гуказапісы з галасамі песняроў, а таксама іх твораў у выкананні выдомых
акцёраў.”
Усе навіны пра Дзень
беларускага пісьменства чытайце ТУТ.
Фота Дня беларускага
пісьменства можна ўбачыць ТУТ.
Навіны пра святкаванне
130-годдзя класікаў беларускай літаратуры чытайце ТУТ.
Сяргей ЛЕСКЕЦЬ
|