Казкі паэткі з Глыбоцкага раёна ўзяты
ў рэпертуар тэатра "Лялька" У
ВІЦЕБСКУ

Творы Марыі Баравік
з Глыбоцкага раёна ўзяў у свой рэпертуар
Беларускі тэатр "Лялька" ў Віцебску.
Фота з сайта
goodby2.futureincommon.com
Паэтка Марыя Баравік з пасёлка
Падсвілле перамагла ў конкурсе, які праводзіў Беларускі тэатр «Лялька».
Творчы конкурс на лепшыя
паэтычныя п'есы і пераводныя творы тэатр абвясціў у канцы мінулага года. Да
ўдзелу запрашаліся паэты і драматургі, якія ўмеюць цікава пісаць на беларускай
мове для дзяцей чатырох-пяцігадовага ўзросту. П'есы павінны былі мець займальны
дынамічны сюжэт з ненадакучлівым выхаваўчым падтэкстам, арыгінальную або
запазычаную з фальклору ці сусветнай літаратуры фабулу, вершаваную форму. Да
разгляду прымаліся таксама мастацкія пераклады адпаведных твораў. Работы
прымаліся да 1 снежня 2011 года.
25 лістапада гэтага года паэтка,
член Саюза беларускіх пісьменнікаў Марыя Баравік даведалася вынікі конкурсу.
- Я адправіла на конкурс
некалькі казак з «Вясёлагай кошыка» (падборка). У тым ліку і маю любімую «Кот
Мурша і суседзі», - распавядае Марыя Якаўлеўна карэспандэнту Край.бай. - Думала,
што мой удзел быў безвыніковым, бо прайшло амаль адзінаццаць месяцаў. І раптам
мне дасылаюць дыплом першай ступені, кнігі ў падарунак і паведамляюць, што мае
казкі адабраны ў ліку лепшых і ўзятыя ў рэпертуар тэатра. Вельмі прыемная
навіна. Значыць, працавала не дарма: у маіх казак з'явяцца такія юныя і шчырыя
гледачы.
Як паведамляе сайт тэатра
"Лялька", у конкурсе прымала ўдзел яшчэ адна паэтка з Нашага Краю -
Галіна Каржанеўская.
Даведка: Галіна Каржанеўская - паэтка, драматург і крытык.
Нарадзілася 27.08.1950 года ў вёсцы Лесіща Слуцкага раёна Мінскай вобласці. У
1968 годзе скончыла Янушковічскую СШ Лагойскага раёна. У 70-х гадах ХХ
стагоддзя працавала спачатку ў той жа школе, затым - у Плешчаніцкам школе. У
1973 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ. Цяпер жыве ў Мінску.
Лілія ВЕТРАВА
http://kraj.by/glubokoe/news/kultura/-skazki-poetessi-iz-glubokskogo-rayona-vzyati-v-repertuar-teatra-lyalka-v-vitebske-2012-12-05
|