Дзень беларускага пісьменства 2009 г. - г. Смаргонь
Смарго́нь
— горад,
цэнтр Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Вядомы з пачатку XVI стагоддзя
як прыватнаўласніцкае мястэчка Зяновічаў, Радзівілаў, Пшэздзецкіх.
Першае пісьмовае згадванне аб Смаргоні звязана з імем Юрыя
Іванавіча Зяновіча. Ён адкрыў пры смаргонскім храме школу і сабраў вялікую
бібліятэку.
Горад Смаргонь быў знакаміты папяровай мануфактурай (XVI
стагоддзе), школай дрэсіроўкі мядзведзяў "Смаргонская акадэмія",
заснаванай князямі Радзівіламі ў XVII стагоддзі, а таксама цэнтрам прадпрыемстваў
гарбарнай і швейнай прамысловасці ў XIX - пачатку XX стагоддзяў.
Сярод помнікаў гісторыка-культурнай
спадчыны горада - кальвінскі збор і капліца. На тэрыторыі раёна знаходзяцца
Літаратурна-мемарыяльны музей-сядзіба Францішка Багушэвіча ў Кушлянах, Музей-сядзіба
Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі і руіны Крэўскага замка.
У Смаргонскім раёне нарадзіліся вядомыя дзеячы беларускай культуры
- паэт Уладзімір Някляеў і доктар філалогіі Арсен Ліс.
У гісторыі Смаргоні нямала старонак, якія распавядаюць пра жыццё
заснавальніка беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча. Ключавой падзеяй
свята Дня беларускага пісьменства ў 2009 годзе стала адкрыццё помніка
пісьменніку. У вёсцы Кушляны ў сядзібе паэта размясціўся музей - філіял
Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Шэраг мерапрыемстваў прайшло
менавіта тут, у тым ліку і ўзнагароджанне лаўрэатаў 49-га Нацыянальнага
конкурсу "Мастацтва кнігі-2009", пераможцам уручылі памятныя статуэткі
"Залаты фаліянт " і дыпломы, а таксама дыпломы за лепшы твор ад Саюза
пісьменнікаў Беларусі.
Информация на русском языке
Information in English
Information en français
Informationen in deutscher Sprache
|