ЗАЗІРНУЦЬ
У МІНУЛАЕ ПАСПРАБУЮЦЬ ПАД ЧАС МЕДЫЯВАНДРОЎКІ ПА ВУЛІЦАХ ГЛЫБОКАГА
Тапанімічная спадчына
Глыбокага. Фота з сайта westki.info.
Супрацоўнікі Цэнтральнай раённай бібліятэкі
таксама загадзя рыхтуюцца да юбілейных ўрачыстацяў з нагоды 600-годдзя горада.
Ужо распрацавалі цыкл мерапрыемстваў "Глыбокае. Глыбачане”: у рамках якога
плануецца выпусціць рэкламную прадукцыю пра нашых славутых землякоў, а таксама
арганізаваць сустрэчы з паэтамі, пісьменнікамі, выехаць у сельскія бібліятэкі з
прэзентацыямі кніг, выдадзеных да Дня пісьменства: «Глыбокае: повязь часоў» і
«Глыбокае. Зямля, любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча», "Там, дзе
возера Глыбокае. Глыбоччына літаратурная” і шмат што іншае.
"Глыбокае
старажытнае і Глыбокае маладое”. Пад такой назвай, як патлумачыла дырэктар
Глыбоцкай ЦРБ Валянціна Спасібёнак, бібліятэкары арганізуюць акцыю, падчас
правядзення якой мяркуюць сабраць кнігі, фотаздымкі, пазначаныя часам, запісаць
успаміны чытачоў-глыбачан. А потым на аснове сабранага матэрыяла плануецца
наладзіць выставу.
Напэўна, зацікавіць і маленькіх, і дарослых жыхароў Глыбокага медыавандроўка
"Па вуліцах нашага горада”, назвы якіх звязаныя з імёнамі нашых землякоў.
Гэта будзе яшчэ адна магчымасць зазірнуць ў таямнічае мінулае горада,
паглядзець на тое, што здаецца нам паўсядзённым і звыклым, па-новаму.
http://vg-gazeta.by
http://kraj.by/glubokoe/news/kultura
|