Выстава глыбоцкага мастака
У Дзень
беларускага пісьменства шматлікія госці горада маглі палюбавацца на карціны
Дзмітрыя і ацаніць яго майстэрскае валоданне пэндзлем і фарбай, бо персанальная
выстава мастака, у Глыбокім ужо чацвёртая па ліку, адкрылася якраз напярэдадні
вераснёўскіх святочных мерапрыемстваў. Да пачатку лістапада глыбачане яшчэ
змогуць убачыць усё хараство твораў мясцовага мастака.
Прадстаўленыя ў зале цэнтра культуры карціны Дзмітрыя Ліцвінскага – гэта яго шчырае прызнанне ў любові да роднай
зямлі, да блізкіх сэрцу куточкаў Глыбоччыны. Лірычныя пейзажы напоўнены
душэўнай цеплынёй, спакоем, замілаванасцю нашай прыроды.
Карціны "Красавіцкі вечар” "Дзьмухаўцы”,
"Жнівень” сабою быццам асвятляюць усё вакол. "Зямля бацькоў – мая зямля…”, ,
"Дажджлівы лес” - колеры на палотнах "гучаць”, нібы паэзія.
Для глыбачан стануць сюрпрызам карціны "Наш ставок”, "Люты” з пазнавальнымі
краявідамі горада. На алейных палотнах Дзмітрыя Ліцвінскага - "Старажылы
парку”, "Восеньскія каштаны”, "Шкада, што цябе тут няма” - таямнічым куточкам
прыроды выглядае Глыбоцкі дэндрапарк.
Нібы з фотаздымкаў, "скіроўваюць” свае
погляды на наведвальнікаў выставы знакамітыя глыбачане – Павел Сухі, Аляксандр
Дубіна, Віктар Ламака. Стварэнне галерэі партрэтаў знакамітых землякоў -
яшчэ адна задума Дзмітрыя Ліцвінскага. А колькі яшчэ наперадзе…
Елена Хайновская
http://vg-gazeta.by
|