Пётр Казлоў
Пётр Казлоў (1893 – 1944 г.г.) – савецкі вайсковы дзяяч, генерал-лейтэнант,
Герой Савецкага саюза. Нарадзіўся ў вёсцы Калена на беразе ракі Шоша (цяпер
вёска Залесная Глыбоцкага раёна).
Служыў у расійскім войску, а падчас
рэвалюцыі перайшоў да бальшавікоў. Ваяваў на баку чырвоных у расійскай
Грамадзянскай вайне. У 1926 годзе скончыў вайсковую акадэмію імя Фрунзэ. Падчас
Другой Сусветнай вайны даслужыўся да генерал-лейтэнанта, камандваў вялікімі вайсковымі
злучэннямі, некалькі раз вельмі ўдала выходзіў з акружэння. Атрымаў зорку Героя
Савецкага саюза за пераправу праз Дняпро ў кастрычніку 1943 года. Пазней быў
цяжка паранены і памёр 17 красавіка 1944 года.
|