Іосіф Корсак
Іосіф
Корсак (памёр у
1643 годзе) – стараста і ваявода мсціслаўскі, вайсковы дзяяч і мецэнат. У 1610
годзе удзельнічаў у вайне з Рускім царствам – адваёўваў Смаленск і хадзіў на
Маскву. Валодаў вялікімі маёнткамі навокал Глыбокага, якія перад смерцю
прызначыў на рэлігійныя і адукацыйныя мэты.
За сродкі Корсакавай фундацыі былі збудаваныя касцёл
Святой Тройцы, кляштар кармелітаў босых і касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (цяпер
праваслаўны сабор) у Глыбокім, царква і кляштар базыльянаў у Беразвеччы, больш
за дзясятак рыма- і грэка-каталіцкіх святыняў у кармеліцкіх і базыльянскіх
маёнтках. Пры беразвецкім кляштары дзейнічала шасцікласная школа, у якой
вучыліся шляхецкія дзеці з усяго наваколля.
Корсакавы фундацыі пакінулі свой след у Вільні - з
даходаў былых ягоных маёнткаў быў аздобленыя касцёл святой Тэрэзы
(Вастрабрамскі) і збудаваная галерэя, што вядзе да Вострай Брамы.
|