Дзень беларускага пісьменства 1999 г. - г. Пінск
Пінск - горад Брэсцкай вобласці Беларусі. Пінск лічыцца адным з
гістарычных і культурных цэнтраў Палесся. Вядомы па Іпацьеўскім летапісе з 1097 г.
Прызнаючыся
ў любові да Пінска, самы вядомы пісьменнік усіх часоў і народаў (калі верыць
усёведнай Кнізе рэкордаў Гінеса), ураджэнец Палесся па сваіх каранях - Юзэф
Ігнацій Крашэўскі - нарок гэты горад,
якому ён у ХІХ стагоддзі прысвяціў нямала яркіх старонак у сваёй творчасці,
«сонцам наваколляў». Пінская зямля славіцца
сваімі вядомымі людзьмі:
Венгер
Алег Іосіфавіч -
кампазітар, старшыня
Саюза
кампазітараў Брэсцкай вобласці.
Жылевіч
Сяргей Фёдаравіч -
беларускі мастак.
Якуб
Колас -
беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік, паэт і перакладчык. У 1912-1914 гадах
працаваў настаўнікам у 3-й прыходскай школе ў Пінску.
Нарушэвіч
Адам - гісторык, паэт, грамадскі і рэлігійны
дзеяч Рэчы Паспалітай.
Напалеон
Орда -
беларускі літаратар і кампазітар, музыкант, мастак.
Янішчыц
Яўгенія -
беларуская паэтка.
У Пінску пастаянна праходзіць Міжнародны фестываль фальклору «Палескі
карагод», творчыя сустрэчы пад агульнай назвай «Лютаўскія музычныя вечары»,
традыцыйнае свята гітарнай музыкі «Каралінская фіеста», а таксама музычнае
свята «Віват, баян! ».
У 1999 годзе ў Пінску прайшло нацыянальнае свята Дзень беларускага
пісьменства.
Информация на русском языке
Information in English
Information en français
Informationen in deutscher Sprache
|