Дзень беларускага пісьменства 2001 г. - г. Мсціслаў
Мсціслаўль - адзін з самых старажытных беларускіх гарадоў. Заснаваны ў
1135 годзе Смаленскім князем Расціславам Мсціслававічам і названы ў гонар свайго бацькі Мсціслава
Вялікага, апошняга князя Кіеўскай Русі.
Першае згадванне ў
Іпацьеўскім летапісе за 1156 г. як крэпасць на заходняй мяжы Смаленскага княства. Аб горадзе
напісана Уладзімірам Караткевічам мастацка-дакументальная кніга «Мсціслаў».
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Мсціслаўскага раёна:
Астапенка
Дзмітрый Емяльянавіч (1910-1944 (?)) - беларускі савецкі паэт, перакладчык, пісьменнік-фантаст.
Ілля Копіевіч - выдавец і аўтар
створанай па замове Пятра I рускай
граматыкі.
Куляшоў
Аркадзь Аляксандравіч (1914-1978) - народны паэт Беларускай ССР (1968).
Пётр Мсціславец - адзін з першадрукароў Беларусі, паслядоўнік Ф. Скарыны і І. Фёдарава.
Фёдараў і Мсціславец заснавалі друкарню ў Маскве і ў 1564 годзе выпусцілі
першую друкаваную кнігу "Апостал" і "Часоўнік". У 1569
годзе Мсціславец па запрашэнні віленскіх купцоў братоў Мамонічаў і братоў
Зарэцкіх пераязджае ў Вільню, дзе друкуе "Евангелле напрастольнае",
затым - "Часоўнік" і
"Псалтыр".
У 2001 годзе ў
Мсціславе прайшло нацыянальнае свята Дзень
беларускага пісьменства.
Информация на русском языке
Information in English
Information en français
Informationen in deutscher Sprache
|