Дзень беларускага пісьменства 2006 г. - г. Паставы
Паставы - раённы
цэнтр Віцебскай вобласці.
Паставы вядомыя з 1552 г. як прыватнае мястэчка Ашмянскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства
Літоўскага.
У канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзяў у горадзе дзейнічалі
тэатр, арніталагічны музей і карцінная галерэя.
Паставы знакамітыя сваімі архітэктурнымі ансамблямі і такімі
помнікамі беларускага дойлідства, як палац Тызенгаўзаў, Свята - Мікалаеўская
царква, касцёл Антонія Падуанскага.
Выхадцамі Пастаўскага раёна з'яўляюцца беларускія пісьменнікі
Уладзімір Дубоўка і Міхась Машара.
3 верасня 2006 года праходзіла нацыянальнае свята Дзень
беларускага пісьменства. Цэнтральную плошчу Паставаў было немагчыма пазнаць.
Тут усё было аддадзена Яе Вялікасці Кнізе. Свае творы прадстаўлялі на адной з
цэнтральных сцэн паэты і пісьменнікі, прадстаўнікі выдавецтваў і паліграфісты.
Цэнтральнай падзеяй Дня беларускага пісьменства стала цырымонія ўзнагароджання
лаўрэатаў 46-га рэспубліканскага конкурсу "Мастацтва кнігі". Яго
пераможцам была ўручана статуэтка "Залаты фаліянт", якая ўяўляе сабой
фігуру жанчыны з кнігай.
Информация на русском языке
Information in English
Information en français
Informationen in deutscher Sprache
|