Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Мемарыяльная дошка Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

У Глыбокім на вуліцы М. Горкага адкрылі

мемарыяльную дошку Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

 

31 жніўня, напярэдадні Свята беларускага пісьменства на вуліцы Горкага ля дома №22 сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, інтэлігенцыя і госці горада, дэлегацыя з французскага горада-пабраціма Фёр. Нагодай для сустрэчы стала прыемная падзея: адкрыццё мемарыяльнай дошкі нашаму земляку — Клаўдзію Дуж-Душэўскаму.

 

Намеснік старшыні па сацыяльных пытаннях Глыбоцкага райвыканкама Галіна Уладзіміраўна Унуковіч, адкрываючы ўрачыстае мерапрыемства, адзначыла, што за мяжой захапляюцца архітэктурнымі будынкамі, а яны створаныя чалавекам, які нарадзіўся ў Глыбокім. Акрамя таго, Клаўдзій Дуж-Душэўскі пакінуў свой след і на Радзіме: друкаваў на беларускай мове падручнікі, удзельнічаў у выданні беларускамоўных часопісаў, шчыраваў на ніве адраджэння нацыянальнай ідэі, праявіў свой акцёрскі талент, сыграўшы Сцяпана Крыніцкага ў купалаўскай "Паўлінцы”. 

 

Мемарыяльная дошка заняла сваё месца на фасадзе дома №22 па вуліцы М. Горкага невыпадкова. Яго жыхары, Раймунд і Леанарда Салодкія, знайшлі першы запіс у сваёй дамавой кнізе, датаваны 1961 годам. Аказалася, што якраз у гэтай хаце быў прапісаны Аляксандр Ігнацьевіч Душэўскі, 1882 года нараджэння, а побач знаходзіўся дом сям’і Клаўдзія Дуж-Душэўскага. На жаль, пакуль невядома, што звязвае Аляксандра і Клаўдзія, сваяцтва ці аднолькавае прозвішча, але хочацца верыць, што іх жыццёвыя лёсы перапляталіся тут, дзе яны зрабілі першыя крокі па глыбоцкай зямлі.


 



 

Алена ХАЙНОЎСКАЯ.
  Фота Алены АДЭДЭДЖЫ.   

  

http://vg-gazeta.by/index.php/Культура/

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (09.03.2013)
Просмотров: 1473 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz