Дзень беларускага пісьменства 1995, 2004гг. -
г.Тураў
Тураў – горад у Жыткавіцкім раёне
Гомельскай вобласці.
Горад
размяшчаецца на рацэ Прыпяць за 25 км на паўночны захад ад горада і чыгуначнай
станцыі Жыткавічы, за 258 км ад г. Гомеля.
У
старажытнасці ў гэтым цяпер маленькім
беларускім мястэчку, паводле паданняў, дзейнічала 75 цэркваў, за
што горад вобразна
тады называлі 2-м Ерусалімам.
Горад
Тураў - гэта радзіма вялікага філосафа і асветніка старажытнасці Кірылы
Тураўскага, імя якога добра вядома. Помнік Кірылу Тураўскаму ёсць у Тураве і
горадзе Гомелі. Кірыла Тураўскі (гады жыцця - каля 1113 – 1182-га года)
з'яўляўся святаром і біскупам горада Турава, пісьменнікам і прапаведнікам,
аўтар твораў - урачыстых "Слоў",
павучанняў, малітваў, канонаў. Сучаснікі называлі яго "рускім
Залатавустам". Ён бачыў сваю задачу ў вывучэнні сапраўднага сэнсу тэкстаў
вялікай кнігі - Святога Пісання.
Тураў
- адзін з самых старажытных цэнтраў пісьменства і летапісання ў сучаснай
Беларусі. Ён мае такое ж значэнне для беларускай зямлі на поўдні краіны, як Полацк -
на поўначы.
У 1995, 2004 гг. праходзіла нацыянальнае свята
Дзень пісьменства ў Тураве.
Информация на русском языке
Information in English
Information en français
Informationen in deutscher Sprache
|