Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

90-годдзе пасёлка Падсвілле

90-годдзе пасёлка Падсвілле


 17 жнівеня, у дзясяты раз над пасёлкам Падсвілле, над бліжэйшымі вёскамі развінуў свае крылы “Падсвільскі світанак” і падарыў мясцовым жыхарам, шматлікім гасцям  незабыўныя ўражанні.
Сёлетняе свята  прысвячалася 90-годдзю пасёлка Падсвілле.

Паколькі свята праходзіла ў жніўні (жнівень – жніво), а праца і песня заўсёды ідуць поруч, старшыня райвыканкама Алег Морхат у сваім віншавальным слове ўдзельнікам “Падсвільскага світанку” закрануў і тэму ўборкі зерневых культур:
—Мне прыемна быць на вашым такім цудоўным свяце, і я рад паведаміць, што сёння на Глыбоччыне завершана ўборка зерневых. Мы зрабілі гэта першымі ў вобласці. І хлебны каравай у гэтым годзе даволі важкі: 65 тысяч тон. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў за ўсю гісторыю Глыбоцкага раёна.
Хлеб на ручніку – свята ў душы. Удзельнікі свята мелі магчымасць пачаставацца караваем, пірагамі, якія былі вельмі духмянымі, смачнымі. Мясцовыя жыхары ўвогуле сцвярджаюць, што першы хлеб на Беларусі быў спечаны на тутэйшай зямлі: паводле  раскопак, якія праводзіліся ў ваколіцах вёскі Свіла (Падсвілле – населены пункт пад Свілай), тут быў знойдзены гаршчочак з рэшткамі зерня. Знаходка датуецца 9-ым стагоддзем.

 

 

 

 

 

vg-gazeta.by

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (20.09.2014)
Просмотров: 1369 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz